Супраць Алеся Лагвінца сёньня ў судзе Маскоўскага раёну пачалі разглядаць адміністрацыйную справу па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства).
Карыстальнікаў сацыяльных сеткак па ўсёй Беларусі выклікаюць у міліцыю і нават асуджаюць на суткі за заклікі выходзіць на мітынгі 25 і 26 сакавіка.
29 сакавіка ў Ленінскім раённым судзе Магілёва адбудзецца суд над вязьнем магілёўскай турмы, праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.
Міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча ўзнагародзілі граматай Савету Міністраў. Адпаведная пастанова ад 21 сакавіка апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Сямʼі Галіны Ігнатовіч, якая пры канцы студзеня на знак пратэсту супраць несправядлівай кампэнсацыі за жыльлё залезла на вежавы кран, далі пяцідзённую адтэрміноўку на высяленьне з прыватнага дому на менскай вуліцы Ржавецкай.
Удзельніцу магілёўскага «Маршу недармаедаў» Алену Кісель адлічылі з унівэрсытэту імя Куляшова.
Першае публічнае сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску адбылося каля Тэатральна-мастацкага інстытуту ў 1989 годзе, калі студэнты зладзілі першы пэрформанс
На сайце праваабарончай арганізацыі «Libereco — Partnership for Human Rights» апублікаваны адкрыты ліст да Лукашэнкі, у якім 48 праваабарончых арганізацый асуджаюць хвалю затрыманьняў і перасьлед мірных дэманстрантаў, журналістаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці.
Максіма Філіповіча судзяць за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Берасьці. Блогер адбывае 14-сутачны арышт за ўдзел акцыі пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3 у Пінску. Філіповіч трымае галадоўку за кратамі 10-ы дзень.
Зь ім хочуць пагутарыць адносна акцыі 25 сакавіка, якая мае адбыцца ў Горадні. Акцыя дазволеная ўладамі.
Бабруйскую пэнсіянэрку, 65-гадовую Любоў Санкевіч спрабуюць гвалтам даставіць у пракуратуру за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 12 сакавіка.
Юля Букштановіч, нявеста затрыманага Віктара Данілава, распавяла пра ператрус у іхнай кватэры, які пачаўся ў 0.40 22 сакавіка, а скончыўся каля 8 гадзінаў вечара.
Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык затрыманы падчас жалобнай цырымоніі на пахаваньні свайго дзядзькі.
У час нарады ў пытаньнях грамадзкай бясьпекі Аляксандар Лукашэнка 23 сакавіка заявіў, што абмяркоўваць будуць «антытэрарыстычную барацьбу». Лукашэнка падкрэсьліў, што дзейнічаць зьбіраецца «роўна паводле закону» і нікога не зьбіраецца запалохваць.
Лагвінца старэйшага скруцілі, разьбілі яму твар. Яго сына спачатку закавалі ў кайданкі, але пасьля праверкі торбы і тэлефона адпусьцілі, сказаўшы, што «ёсьць загад браць толькі Алеся Лагвінца».
Блогер Эдуард Пальчыс лічыць, што ўлады робяць вялікую памылку, калі затрымліваюць тых, хто зьбіраўся засьцерагаць удзельнікаў акцыі 25 сакавіка ад небясьпекі і правакацыяў.
«Мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў мог бы стаць прамежкавым рашэньнем у праблеме поўнай адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі», — старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў у пытаньнях заканадаўства Натальля Гуйвік.
Суд над Міколам Статкевічам аднавіўся ў судзе Ленінскага раёну Менску, але самога палітыка на ім зноў не было.
Увечары 22 сакавіка ў кватэры Сяргея Пальчэўскага супрацоўнікі КДБ правялі ператрус.
Падчас відэаінтэрвію Свабодзе былога кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча своеасаблівым героем трансьляцыі стаў кот. «Гэта наша Лолачка вылезла, яна звычайна на акне сядзіць, глядзіць на вуліцу і вельмі любіць увагу», — расказала жонка палітыка Марына Адамовіч.
Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, які ехаў на машыне дадому, 22 сакавіка ўвечары затрымалі супрацоўнікі ДАІ і адвезьлі ў Першамайскае РУУС Менску. Яго абвінавацілі ў «непадпарадкаваньні міліцыі» і ў пастарунку асудзілі на 15 сутак.
Зьвязаныя з вучобай праблемы ў першакурсьніка гістарычнага факультэту БДУ Юрася Лукашэвіча ўпершыню зьявіліся пасьля інтэрвію Свабодзе. Апошняй кропкай стаў пратакол за ўдзел у абароне Курапатаў.
У Гомелі працягваюцца суды над удзельнікамі сакавіцкіх «маршаў недармаедаў».
Сьвятлана, нявеста Міраслава Лазоўскага, абураная тым, што дагэтуль адвакату яе жаніха не ўдалося зь ім пабачыцца.
23 сакавіка аб 11.30 у судзе Ленінскага раёну гораду Менску мае адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы Міколы Статкевіча і Ўладзімера Някляева за іх удзел у несанкцыянаванай акцыі 17 лютага ў сталіцы.
Невялічкі райцэнтар Ветка на ўсходзе Гомельскай вобласьці перажывае дарожна-фасадны бум. Капаюць на цэнтральных вуліцах, ставяць бардзюры, кладуць асфальт. Адначасна фарбуюць фасады будынкаў, правяць вулічныя ліхтары, ладзяць тэлефонную сувязь.
Жыхарка Крычава Аксана Мурушкіна, пра сям’ю якой пісала Свабода на пачатку сакавіка, ня будзе плаціць «падатку на дармаедзтва». Днямі жанчыне даслалі апавяшчэньне, што райвыканкам пастанавіў вызваліць яе ад выплаты збору.
У доме бацькоў Лявона быў праведзены ператрус. Самога Вадзіма Лявона адвезьлі ў Наваградзкі РАУС. Гэта адбылося 22 сакавіка.
Савецкі суд Гомелю 23 сакавіка мае разглядзець другую адміністрацыйную справу супраць блогера-«недармаеда» Максіма Філіповіча і чарговую — супраць журналіста «Белсату», на гэты раз Яўгена Меркіса.
Эдварда Дмухоўскага, Віталя Дзюка, Васіля Корабава, Валянціну Навумаву вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Суд прызначаны на чацьвер, 23 сакавіка а 10-й гадзіне.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае інфармацыю пра асобаў, затрыманых спэцслужбамі 21 — 22 сакавіка з прад’яўленьнем абвінавачваньня ў падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў» паводле часткі 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу.
Пакуль жонкі лідэра Маладога Фронту, Насты Дашкевіч, не было дома, у іх дома прайшоў ператрус.
«Чырвоны крыж» — чацьвёрты раман беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі — 22 сакавіка прэзэнтуюць у Маскве. Адмыслова пад гэтую падзею частка накладу ляціць з Екацерынбургу самалётам. Пасьля Саша і кніга выпраўляюцца ў Нямеччыну, дзе ў чатырох гарадах — ад Франкфурту да Штутгарту — будуць расказваць пра гісторыю «двух чалавек, маладога і старога, якія сустрэліся аднойчы на лесьвічнай пляцоўцы, каб дапамагчы адзін аднаму».
Журналіст Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё Аляксандр Папко пазнаў у відэарэпартажы БТ свайго саслужыўца Віктара Данілава. Імя затрыманага назваў дзяржаўны тэлеканал АНТ у сваім матэрыяле супраць колішняй арганізацыі «Белы легіён».
Паводле каардынатара руху «За свабоду» ў Віцебскай вобласьці Леаніда Гаравога, калі яны з жонкай вярнуліся дахаты, то не знайшлі дома 22-гадовай дачкі Настасьсі.
Міністэрства ўнутраных справаў паведаміла, што падчас вобшуку ў 22-гадовай жыхаркі Мазыра праваахоўнікі канфіскавалі два пісталеты, гумовы нож, электрашокер і два газавыя балёнчыкі.
«Божа!.. Вы мяне забілі...» — так адрэагавала кіраўніца бабруйскага клюбу «Спадарожнік» на навіну пра тое, што некалькіх былых выхаванцаў аднаго зь іхных гурткоў, грамадзка-патрыятычнага клюбу «Патрыёт», у тым ліку сына кіраўніка, вінавацяць у арганізацыі «лягера баевікоў».
Журналісткі Вольга Давыдава, Любоў Лунёва і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч затрыманыя проста ў Ленінскім РУУС Менску, куды яны прыехалі суправаджаць Насту Дашкевіч, жонку актывіста «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча. Усіх затрыманых адпусьцілі.
Гомельскіх блогераў Мікалая Пяшко і Арцёма Шарапава выклікаюць 23 сакавіка ў Чыгуначны райаддзел міліцыі.
У перадачы «Толькі жанчыны» пра Дзень Волі як сымбаль і як кульмінацыю сацыяльных пратэстаў на тле рэпрэсій гавораць лідэрка Хрысьціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова, якая была зьняволеная на 7 сутак за ўдзел у «маршы недармаедаў» у Маладэчне, былая палітзьняволеная, галоўная рэдактарка сайту «Хартыя 97» Натальля Радзіна, гісторык, грамадзкая дзяячка Ніна Стужынская і вядучая Ганна Соўсь.
Паводле жонкі затрыманага Зьмітра Дашкевіча Насты, Пальчэўскі разам зь яе мужам выконваў мантаж кухні ў адной з кватэраў у цэнтры гораду. Падчас затрыманьня Дашкевіча і Леўчанкі, Пальчэўскага ня было на месцы.
У Менску затрымалі аднаго зь лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла ягоная жонка Наста.
Служба бясьпекі Ўкраіны на тры гады забараніла ўезд у краіну сьпявачцы Юліі Самойлавай, якая павінна была прадстаўляць Расею на конкурсе «Эўравізія-2017» у Кіеве.
Былога кіраўніка перадвыбарчага штабу Дональда Трампа Пола Манафорта выкрылі ў атрыманьні ня менш за 50 мільёнаў даляраў за працу ў інтарэсах прэзыдэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Увечары 21 сакавіка ў кватэры мэнэджара па продажах Аляксея Абрамава супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, пасьля якога забралі гаспадара з сабой. Жонка затрыманага Марыя лічыць, што яе мужа трымаюць ў СІЗА КДБ.
Суд Першамайскага раёну Менску агучыў вырак былому дырэктару «Менаблаўтатрансу» Віктару Русаку: 5 гадоў у калёніі строгага рэжыму і канфіскацыя маёмасьці. Арышт накладзены на маёмасьць коштам 500 тысяч даляраў.
Асуджаны на тры гады зьняволеньня праваабаронца Андрэй Бандарэнка застаецца без кароткатэрміновага спатканьня з роднымі і чакае суду.
Былы лідэр «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў, які жыве цяпер ва Ўкраіне, у інтэрвію Свабодзе распавёў, што яшчэ летась міліцыянты здымалі на відэакамэру заняткі ў бабруйскім клюбе «Патрыёт».
У Міжнародны дзень паэзіі — 21 сакавіка — у Менску ўзнагароджвалі ляўрэатаў прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. У паэтычнай намінацыі журы прызнала найлепшай кнігу Міхала Бараноўскага «Volumen.1».
Загрузіць яшчэ