Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваградку затрыманы каардынатар руху «За свабоду» па Гарадзенскай вобласьці Вадзім Лявон


Вадзім Лявон

У доме бацькоў Лявона быў праведзены ператрус. Самога Вадзіма Лявона адвезьлі ў Наваградзкі РАУС. Гэта адбылося 22 сакавіка.

Пра гэта паведаміў сайт руху «За свабоду». Паводле інфармацыі на сайце, ператрус адбываўся ў бацькоў Лявона ў Бярозаўцы і ў Бердаўцы. Міліцыянты канфіскавалі дакумэнты з дому бацькоў Вадзіма. Якія канкрэтна дакумэнты, сайт не паведамляе.

Ператрус быў праведзены, паводле міліцыянтаў, з тае прычыны, што нібыта суседзі паскардзіліся, быццам у гэтым доме гоняць самагонку.

Пакуль вядома, што Лявон знаходзіцца ў Наваградзкім РАУС, ягоны тэлефон не адказвае.

XS
SM
MD
LG