«Трэба распавядаць пра ўсе злачынствы, якія мы бачым», — перакананы музыкант, гукарэжысэр і прадусар Аляксандар Хаўкін, якога затрымалі на Дні Волі ў Менску, трымалі ў пастарунку і ў турме на Акрэсьціна, а на наступны дзень прысудзілі штраф. Гісторыя Аляксандра Хаўкіна, расказаная ім самім, — у інтэрвію Свабодзе.