Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера Філіповіча, які трымае галадоўку за кратамі 10-ы дзень, зноў будуць судзіць


Блогер Максім Філіповіч

У Гомелі працягваюцца суды над удзельнікамі сакавіцкіх «маршаў недармаедаў».

Абноўлена: Жывая трансьляцыя з суду

Гэтым разам над тымі гамельчукамі, якія 12 сакавіка прысутнічалі на сходзе ў Рагачове. Адміністрацыйныя справы а 15-й гадзіне пачынае разглядаць Савецкі суд Гомелю.

Выключэньне складае толькі блогер Максім Філіповіч — ён адбывае 14-сутачны арышт за ўдзел акцыі пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3 у Пінску. Жонка Філіповіча Юля і адвакат Пётра Барысаў паведамілі, што Максім дзесяты дзень трымае галадоўку, адмаўляючыся ад ежы.

Судзіць сёньня Максіма Філіповіча будуць за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Берасьці.

Натальля Шчукіна
Натальля Шчукіна

Ала Раманчык
Ала Раманчык

У 16.00 у Савецкім судзе маюць разглядацца адміністрацыйныя справы паводле артыкулу 23.34 у дачыненьні да Натальлі Шчукінай і Алы Раманчык — іх судзяць за удзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Рагачове. На плошчы у гэтым райцэнтры пэнсіянэркі Шчукіна і Раманчык стаялі з накінутымі на плечы бела-чырвона-белымі сьцягамі.

Аляксандар Процка з Рагачова
Аляксандар Процка з Рагачова

А 17-й гадзіне суд разглядае адміністрацыйныя справы Аляксандара Процкі і Яўгена Меркіса, таксама за рагачоўскую акцыю пратэсту. Аляксандар Процка трымаў на плошчы ў Рагачове чырвоную картку з надпісам «Сыходзь», раздаваў газэту «Новы час», а Яўген Меркіс вёў стрым для тэлеканалу «Белсат» — яго абвінавачваюць у незаконны вырабе прадукцыі СМІ.

Яўген Меркіс (справа) вядзе стрым
Яўген Меркіс (справа) вядзе стрым

XS
SM
MD
LG