Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны дзень суду над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам


Андрэй Бандарэнка

29 сакавіка ў Ленінскім раённым судзе Магілёва адбудзецца суд над вязьнем магілёўскай турмы, праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.

Пра гэта Свабодзе паведаміў бацька вязьня Валер Бандарэнка са спасылкай на адваката.

Андрэй Бандарэнка абвінавачваецца паводле 411 артыкула Крымінальнага кодэксу — гэта непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы. Яму пагражае яшчэ да 2 гадоў зьняволеньня на дадатак да трох гадоў за злоснае хуліганства, якія заканчваюцца для яго 31 сакавіка.

Праваабаронцы «Вясны» ды іншых арганізацый ужо заявілі, што прызнаюць Андрэя Бандарэнку вязьнем сумленьня, калі ўлады скарыстаюцца для новага асуджэньня іх калегі 411 артыкулам. Гэты артыкул праваабаронцы лічаць рэпрэсіўным.

XS
SM
MD
LG