Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамельчука абвінавацілі ў парушэньні арганізацыі масавых мерапрыемстваў за пост «УКантакце»


«Маска ананімуса», ілюстрацыйнае фота

Абноўлена: Сянкевіч аштрафаваны на 15 базавых велічыняў

Жыхар Гомля Дзьмітры Сянкевіч сказаў Свабодзе, што яго абвінавацілі ў парушэньні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў за пост «Укантакце» ў суполцы «Stop Luka». У пасьце ён заклікаў выйсьці 25 сакавіка на плошчу ў Гомелі ў «масках ананімуса» (такіх, якія насіў галоўны герой фільму «V значыць вэндэта»), каб пазьбегнуць затрыманьняў, якія адбываліся нават на дазволеных акцыях.

Сянкевіч кажа Свабодзе, што 21 сакавіка каля 19-й вечара па адрасе ягонай прапіскі прыйшлі два праваахоўнікі. Яны не прадставіліся і выдалі ягонай маці позву на яго імя. Позва была без належнай пячаткі, а па якім артыкуле супраць яго вядзецца працэс, не паведамілі.

Наступным днём Сянкевіч пайшоў у РАУС Савецкага раёну Гомля, дзе капітан Кацярына Палякова дала яму пратакол з абвінавачаньнем у парушэньні парадку правядзеньня мітынгу (ч.1 арт. 23.34), дзе даваўся скрыншот паста ў суполцы «Stop Luka», падпісанага ягоным акаўнтам.

«Палякова папрасіла прызнаць віну і з усім згаджацца, каб не далі арышт на 15 сутак, а выпісалі толькі мінімальны штраф, сказала чакаць позву з суду і не пакідаць гораду», — кажа Свабодзе Сянкевіч. Ён дадае, што ня браў удзелу ў папярэдніх акцыях пратэсту.

На Дзень Волі ў Гомлі ніводная арганізацыя не падавала заявак на мітынг — апошнія 12 гадоў у горадзе не дазвалялі ніводнай акцыі на Дзень Волі. На ранейшыя Дні Волі гамельчукі ўскладалі кветкі на магілы барацьбітоў за свабоду і незалежнасьць Беларусі.

XS
SM
MD
LG