Украінскі пісьменьнік Сяргей Жадан на сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку гэтак пракамэнтаваў інтэрвію Міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча.
У кватэрах дзьвюх расейскіх праваабаронцаў, былых сябраў Грамадзкай назіральнай камісіі Масквы, адбыліся ператрусы.
Бэрлінская пракуратура прад’явіла абвінавачваньне 23-гадоваму жыхару Бэрліну па гэтак званай «Справе Лізы».
У Кракаве ў панядзелак агучылі вынікі конкурсу «Interstudent» на найлепшага замежнага студэнта, які вучыцца ў Польшчы. Галоўная ляўрэатка ў намінацыі "Асьпірантура" — беларуска Наста Някрасава.
У новай перадачы «Толькі жанчыны» супрацьстаяньне ў Курапатах абмяркоўваюць грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч, кінарэжысёр Вольга Нікалайчык, журналістка Свабоды Галіна Абакунчык і вядучая Ганна Соўсь.
«Офіс будуюць на старых сетках, непазьбежныя праблемы для мясцовых жыхароў», — сказала Свабодзе спэцыялістка ў праектаваньні будынкаў, якая ўзялася дапамагчы абаронцам Курапатаў.
Старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч растлумачыў, чаму паседжаньне камісіі ў адміністрацыі Першамайскага раёну, якая разгледзела вынікі грамадзкага абмеркаваньня, не магло канчаткова ўзаконіць будаўніцтва бізнэс-цэнтру каля ўрочышча Курапаты.
Сёлета ініцыятарам вылучэньня стаў дырэктар навукова-дасьледчага інстытута Офіса міру Базэля ў Швайцарыі Алін Варэ «за неверагодныя намаганьні ў зьнішчэньні ядзернай зброі».
Зь 1 сакавіка журналіст Ягор Марціновіч будзе галоўным рэдактарам сайту і друкаванага штомесячніка «Наша Ніва». Да гэтага ён некалькі гадоў быў намесьнікам галоўнага рэдактара Андрэя Скурко.
28 лютага арганізацыйны камітэт кампаніі «Мы не дармаеды» вызначыў графік рэгіянальных акцыяў пратэсту супраць прэзыдэнцкага дэкрэту № 3 у Менску і рэгіёнах Беларусі.
Юрыдычныя калізіі вакол будаўніцтва ў ахоўнай зоне Курапатаў офіснага цэнтру тлумачаць экспэрты ў галіне будаўніцтва.
Мы працягваем знаёміць з публікацыямі з архіву Свабоды, прысьвечанымі Курапатам. Вось што адбывалася ў гэты дзень 15 гадоў таму ў лягэры абаронцаў Курапатаў.
Магілёўскі каардынатар-актывіст «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Алег Аксёнаў абвінавачаны ў арганізацыі 19 лютага несанкцыянаванага шэсьця. 27 лютага ў тым жа зьвінавацілі актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава.
Газэта адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия» заклікае стварыць у Курапатах Усебеларускі мэмарыял памяці і смутку, які будуць наведваць і актывісты «Маладога Фронту», і актывісты БРСМ.
Рэпартаж Свабоды зь лягеру абаронцаў Курапатаў ад будаўніцтва офіснага цэнтру.
У судзе Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці 28 лютага праходзіць суд над Андрэем Валкавыцкім, былым часовым выканаўцам абвязкаў начальніка Баранавіцкага ДАІ.
Журналіст Радыё Свабода Сяргей Хазаў-Касія сустрэўся з вызваленым з расейскай калёніі Ільдарам Дадзіным, катаваньне якога за кратамі атрымала шырокі розгалас ня толькі ў Расеі.
У Беларусі цэнтры часовага ўтрыманьня незаконных мігрантаў будуць створаныя ў Віцебску, Гомлі і Лідзе.
Старшыню Магілёўскай абласной арганізацыі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава зьвінавацілі ў арганізацыі 19 лютага ў Магілёве несанкцыянаванага мерапрыемства, падчас якога людзі пратэставалі супраць дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства». На актывіста склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.
Радыё Свабода ў жывым эфіры з перадачай «Бой за Курапаты. Вынікі дня».
Ня менш за 50 чалавек прынялі ўдзел у надзвычайным сходзе побач з будаўнічай пляцоўкай каля мэмарыяльнага комплексу Курапаты.
Дакладная лічба пратаколаў, складзеных на ўдзельнікаў «маршу недармаедаў» у Горадні, пакуль невядомая. Прыблізна — каля дзесяці. Усіх вінавацяць у несанкцыянаваным шэсьці, ніхто сваёй віны не прызнае.
Пратэстоўцы склікаюць агульнагарадзкі сход пасьля таго, як камісія па грамадзкім абмеркаваньні ў адміністрацыі Першамайскага раёну Менску вырашыла, што будаўніцтва ў Курапатах вядзецца не ў ахоўнай зоне.
Апошнім днём, калі так званыя «дармаеды» маглі сплаціць збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў, было 20 лютага.
Колькі грошай мае прэзыдэнт Азэрбайджану і ягоная сямʼя, і што ім належыць у краіне?
Мастак Міхал Анемпадыстаў выказаў салідарнасьць з абаронцамі Курапатаў, распрацаваўшы графічныя варыянты сымбаля супрацьстаяньня наступу на ўрочышча, дзе ў сталінскія часы расстрэльвалі «ворагаў народу».
Маларыцкі суд прызнаў фэрмэра Аляксандра Бельчука вінаватым у гвалце ў дачыненьні да супрацоўніка АМАП Дзяніса Зянюціча і прысудзіў яму 6 месяцаў калёніі.
Ад 20 лютага ў Менскім гарадзкім судзе ідзе разгляд справы Ўлада Казакевіча, які 8 кастрычніка 2016 году напаў з бэнзапілой на людзей у гандлёвым цэнтры «Новая Эўропа», забіў аднаго чалавека, параніў некалькі, плянаваў іншыя забойствы.
Камісія разгляду вынікаў грамадзкіх слуханьняў сабралася сёньня ў адміністрацыі Першамайскага раёну і зацьвердзіла дэталёвы плян, у якім канфліктная пляцоўка, дзе нядаўна пачалося будаўніцтва бізнэс-цэнтру, застаецца па-за ахоўнай зонай.
Камісія разгляду вынікаў грамадзкіх слуханьняў у складзе 15 чалавек сышла з залі, сарваўшы пасяджэньне, на якім мелі быць перагледжаныя вынікі грамадзкіх слуханьняў пра будоўлю каля Курапатаў.
Беларуская калегія адвакатаў анансавала бясплатныя прыёмы грамадзянаў у пытаньнях дэкрэту № 3 і «падатку на дармаедаў».
Сёньня ў вахце ў Курапатах зноў браў удзел актывіст «Маладога Фронту» Сяргей Пальчэўскі, пра якога стала шырока вядома празь ягоны ўчынак 24 лютага.
Шматдзетная сям’я Мартэнс, якая пераехала ў Расею з прычыны абавязковага ўроку сэкс-адукацыі ў нямецкай школе, вярнулася ў Нямеччыну, паведамляе новасібірскі партал VN.ru.
Пасьля тыдня актыўных пратэстаў на будоўлі пад мэмарыяльным комплексам «Курапаты» будаўнічыя работы прыпыненыя. Але тыдзень пратэстаў не абышоўся без крыві. Свабода прыгадвае ключавыя падзеі мінулага тыдня.
Другі пазоў у Гомелі супраць патрабаваньня падатковай інспэкцыі сплаціць збор на фінансаваньне дзяржаўных расходаў падаў 37-гадовы Віктар Рубцоў.
Мы працягваем знаёміць з публікацыямі з архіву Свабоды, прысьвечанымі Курапатам. 15 гадоў таму ў гэты дзень Свабода гутарыла з фатографам Уладзімерам Кармілкіным.
Мэдалі Алімпійскіх гульняў беларускай і савецкай гімнасткі Вольгі Корбут былі прададзеныя ў выніку онлайн-таргоў за агульную суму $ 230 000.
У інтэрнэце зьявіўся сайт лягера абароны Курапатаў kurapaty.by, дзе прапаноўваюць ахвяраваць сродкі на патрэбы лягеру.
«Вывад будаўнічай тэхнікі — гэта маленькая перамога!» — заяўляюць абаронцы Курапатаў, якія восьмы дзень працягваюць свой пратэст супраць будаўніцтва офіснага цэнтру ля ахоўнай зоны мэмарыялу ахвярам сталінізму.
Прадстаўнік роду Радзівілаў князь Мацей Радзівіл лічыць, што такія месцы, як Курапаты, дзе загінула шмат людзей, павінны заставацца сьвятымі для народу.
На раніцу 27 лютага будаўнічыя работы на пляцоўцы ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» прыпыненыя. З будаўнічай пляцоўкі пад радасныя воклічы актывістаў вывелі бульдозэр, будаўнікі з малой тэхнікай зачыніліся за агароджай, але не вядуць работ.
Карэспандэнт Свабоды правёў ноч з абаронцамі Курапатаў.
Справа супраць апазыцыйнага палітыка ўзбуджаная па заяве расейскага бізнэсмэна Леаніда Маеўскага.
Міхал Лышчык з Кобрыні, што на Берасьцейшчыне, атрымаў ад падатковай так званы «ліст шчасьця». Але вырашыў не плаціць гэтага падатку, а ўсе наведваньні падатковай, мясцовага райвыканкаму запісваў на камэру ў тэлефоне і публікаваў на youtube.
Народныя майстры і выкладчыкі гурткоў культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кольца Віцебску „Дзвіна“» правялі ў мінулыя выходныя незвычайныя майстар-клясы.
Ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» другі тыдзень трывае акцыя пратэсту супраць будаўніцтва офіснага будынку на тэрыторыі, вынесенай з ахоўнай зоны мэмарыялу.
У цэнтры расейскай сталіцы Масквы каля ўладкаванага грамадзкасьцю «мэмарыялу» апазыцыйнаму палітыку Барысу Нямцову паліцыя затрымала шасьцярых чалавек.
«Мы зьнішчым чырвоную Гайнаўку» — ад скандаваньня гэтага воклічу пачалося шэсьце польскіх нацыяналістаў па населеным пераважна беларусамі мястэчку на Падляшшы.
Сёмы дзень трымае абарону намётавы лягер пад будоўляй ля мэмарыяльнага комплексу Курапаты. У нядзелю а пятай гадзіне вечару ў лягер абаронцаў Курапатаў прыехалі вернікі з эвангельскай хрысьціянскай царквы.
Тры гадзіны віцебская каардынатарка аргкамітэту партыі БХД мусіла правесьці ў Кастрычніцкім РАУС: яе затрымалі пасьля «Маршу недармаедаў», калі яна вярталася дадому.
Загрузіць яшчэ