Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскіх журналістаў запрашаюць на размову ў міліцыю


Дзяніс Івашын

Зь ім хочуць пагутарыць адносна акцыі 25 сакавіка, якая мае адбыцца ў Горадні. Акцыя дазволеная ўладамі.

Паведамленьні пра тое, што гарадзенскіх незалежных журналістаў пачалі выклікаць праз тэлефон у міліцыю, зьявіліся ў Фэйсбуку.

Толькі што мне патэлефанаваў маёр міліцыі Ліпінскі Павал Яўгенавіч і настойліва прапанаваў прыйсьці для гутаркі ў аддзяленьне міліцыі № 3 «Фолюш» (Горадня) нібы наконт правядзеньня акцыі да Дня Волі ў нашым горадзе. Я катэгарычна адмовіўся, сказаў, што магу «пагутарыць» толькі праз афіцыйную позву, у якой будзе пазначана, у якім статусе мяне выклікаюць.

Падобныя паведамленьні атрымалі і іншыя журналісты.

XS
SM
MD
LG