Баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык быў затрыманы раніцай на выхадзе з дому. Цэлы дзень ён правёў у пастарунку, а заўтра яго будуць судзіць.
Украінскія ўлады паведамілі, што на Данбасе прарасейскія сэпаратысты за суткі 85 разоў парушылі рэжым спыненьня агню.
Супрацоўнікі міліцыі пагражаюць забраць у журналісткі Ларысы Шчыраковай 10-гадовага сына Сьвятаслава.
На выхадзе з дому раніцай затрыманы баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык.
Хоць яго здароўе пагоршылася ў апошні час, ён правёў свае апошнія дні ў сябе дома, аточаны любоўю сваёй сямʼі і сяброў.
Гвалт дзеля страху: хто каго баіцца? Пратэст ад рэгіёнаў да сталіцы: чаго патрабуюць людзі? Ці будзе Беларусь наступнай пасьля Ўкраіны? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць з Прагі Ганна Соўсь і Юры Дракахруст, зь Менску — Валер Каліноўскі і Севярын Квяткоўскі.
Прыблізна па два дзясяткі чалавек сабраліся на цэнтральных пляцах у Мазыры, Кобрыні і Сьветлагорску.
Гомельскаму актывісту АГП Уладзімеру Няпомняшчых, які адбыў трое сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў», дадалі яшчэ 10 сутак арышту, паведамляе БелаПАН.
У Мазыры на плошчу Леніна 18 сакавіка выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадавальненьне «дармаедзкім» дэкрэтам № 3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.
Па дарозе зь Віцебску ў Наваполацак у Шумілінскім раёне супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль зь незалежнымі журналістамі Сяргеем Русецкім і Ўладзімерам Лунёвым.
Журналістаў «Белсату» Вольгу Чайчыц і Сяргея Кавалёва затрымалі ў жывым эфіры і пазьней адпусьцілі з Барысаўскага РУУС.
Выява сьцягу 132 асобнага батальёну канвойных войскаў НКВД зьмешчаная пад віншавальным зваротам на старонцы горадзенскай абласной міліцыі ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце».
Затрыманьне адбылося напярэдадні акцыі сацыяльнага пратэсту, да якой заклікалі беларускія анархісты ў шэрагу гарадоў на 18-19 сакавіка, у тым ліку ў Барысаве.
Навошта ўладам спатрэбілася кніга «Рэспубліка Беларусь — 25 гадоў стварэньня і зьдзяйсьненьняў»? Якую месца яна зойме ў сыстэме ідэалягчнай працы? Ці атрымаецца патрэбны ўладам палітычны эфэкт?
Супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол на рэдактара сайта kraj.by Сьвятлану Цішко. Журналістку вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34). Kraj.by паведамляў пра падрыхтоўку несанкцыянаванай «дармаедзкай» акцыі, якая адбылася 10 сакавіка ў Маладзечне.
У Беларусі каля 200 затрыманых і арыштаваных за два тыдні.
За апошні месяц каля 200 чалавек прыцягнулі да адказнасьці за «Маршы недармаедаў». Акцыі пратэсту супраць дэкрэту прэзыдэнта № 3 прывялі да самых масавых затрыманьняў за апошнія шэсьць год. Свабода прыгадала гісторыю беларускага хапуна.
Выйшла на свабоду затрыманая на 7 сутак арышту пасьля «Маршу недармаедаў» у Маладэчне лідэрка Хрысьціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова. Разам зь ёй 10 сакавіка былі затрыманыя Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч і яшчэ некалькі чалавек.
У Гомлі пасьля суду над удзельнікамі «маршу недармаедаў» людзі ў цывільным затрымалі моладзевага актывіста Арцёма Шапарава.
Беларусі цікавы досьвед дзяржаўных пераўтварэньняў у Казахстане.
Беларускі мастак, журналіст, пісьменьнік і бізнэсовец Сяргей Філіпаў абраны губэрнатарам акругі 2232 Rotary International, якая зь нядаўняга часу аб’ядноўвае Rotary-клюбы Беларусі і Ўкраіны.
56-гадовая жыхарка Чэрыкава Ала Пятрова дамаглася, каб яе імя выкрасьлілі са сьпісаў «дармаедаў». Цяпер ад ейнага брата патрабуюць сплаціць грошы, патрачаныя Фондам сацыяльнай абароны на сястру з прычыны яе часовай непрацаздольнасьці.
Алена прынесла перадачу брату Яўгену. Таго затрымалі яшчэ да мітынгу, на прыпынку. «Такім чынам, у „Маршы недармаедаў“ брат дакладна ня ўдзельнічаў, але на судзе яму, як усім, прыпісалі маску і непадпарадкаваньне», — абураецца Алена.
У магілёўскай турме аднавіліся сьледчыя дзеяньні па справе супроць вязьня, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі, якога цяпер абвінавачваюць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам адміністрацыі ўстановы.
Кіеўскія анархісты пікетавалі сёньня амбасаду Беларусі ва Ўкраіне. Акцыя адбылася ў знак салідарнасьці з актывістамі, затрыманымі падчас «Маршу недармаедаў» у Менску.
Ад 26 лютага штосуботу праходзяць бясплатныя экскурсіі ва ўрочышча Курапаты, месца згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
У Гомелі судзяць 10 удзельнікаў «Маршу недармаедаў» і журналістку. Суды пачынаюцца а 14.30.
«Пратэстуючы супраць антынароднай улады, якая праводзіць на ўказ галоўнакамандуючага незаконныя рэпрэсіі ды арышты да 15 сутак найлепшых людзей Беларусі, я, дзед 70 гадоў, Гайдукевіч Уладзімер Максімавіч, з 13 сакавіка абвяшчаю галадоўку на 15 сутак. г. Бабруйск».
Некаторыя супрацоўнікі Маладэчанскага заводу мэталаканструкцыяў, філіялу машынабудаўнічага прадпрыемства «Амкадор», швейнай фабрыкі «Юнона» трапілі пад пагрозу звальненьня праз удзел у «маршы недармаедаў».
Намесьнік генэральнага пракурора на канфэрэнцыі ў Менску расказаў пра тое, як міліцыя ў Маладзечне патрабавала тлумачэньняў у 7-гадовага дзіцяці.
У Нароўлі на выязным паседжаньні Гомельскага абласнога суду 17 сакавіка быў вынесены першы сёлета сьмяротны прысуд, перадае БелаПАН. На расстрэл асудзілі 32-гадовага жыхара Нароўлі, імя якога не паведамляецца.
У Слоніме расклееныя аб’явы і распаўсюджаныя ўлёткі з запрашэньнямі да гараджан прыйсьці ў нядзелю а 15-й гадзіне на мітынг, які адбудзецца ў цэнтры гораду.
Напярэдадні судоў над сябрамі гомельскага аддзяленьня праваабарончага цэнтру «Вясна» Леанідам Судаленкам і Анатолем Паплаўным, якія маюць адбыцца ў Гомелі 17 сакавіка, Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў (Францыя) распаўсюдзіла адмысловы зварот.
Асуджаны на 15 сутак арышту ўдзельнік мітынгу пратэсту недармаедаў у Бабруйску Яўген Глагольеў-Васьковіч ад 16 сакавіка пачаў за кратамі галадоўку пратэсту.
У судзе Першамайскага раёну Менску працягваюцца суды над удзельнікамі акцыяў недармаедаў.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч у гутарцы са Свабодай станоўча ацаніў пляны Міколы Статкевіча, якія датычацца шэсьця на 25 сакавіка. Ён падкрэсьлівае: на акцыях да Дня Волі пастаянна гучаць сацыяльныя тэмы, таму тэма «дармаедаў» там будзе дарэчнай.
Суды пачынаюцца ў другой палове дня. У 14.30 у судзе Гомельскага раёну судзяць журналістку-фрылансэрку Ларысу Шчыракову паводле артыкулу 23.34 КаАП («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве») у Рагачове.
На 12 сутак пакараны Аляксандар Булаўка. 12-га сакавіка, падчас мітынгу на цэнтральнай плошчы, ён падняў сьцяг незалежнага прафсаюзу РЭП, а потым на чале калёны прайшоў з гэтым сьцягам да райвыканкаму.
У Мазыры жыхары 4 шматпавярховікаў на вуліцах Пралетарскай, Няжнова, завулку Першамайскім, якія выступілі супраць будоўлі ў іх супольным двары новага жылога дома на 11 паверхаў, перамаглі. Узводзіць яшчэ адзін гмах у двары ня будуць.
Пра праблему інваліда даведаліся многія. Праваабаронца з Гомеля Леанід Судаленка пачаў шукаць гэтага чалавека праз Фэйсбук, каб дапамагчы.
Больш за 30 актывістаў анархісцкага руху ды іншых удзельнікаў «Маршу недармаедаў», які адбыўся ў Менску 15 сакавіка, былі сёньня асуджаныя на арышты паводле стандартнага абвінавачаньня: што надзелі на твары маскі і ня выканалі патрабаваньня міліцыянтаў — зьняць з твараў маскі ды шалікі. Ці парушэньне гэта закону — закрыць свой твар маскай або шалікам?
На апошніх сацыяльных акцыях пратэсту асабліва вылучаліся анархісты. Дзе-нідзе яны ачольвалі шэсьце і мітынг. Міліцыя найбольш жорстка абышлася з анархістамі ў Менску на акцыі 15 сакавіка. Чаму органы вылучаюць анархістаў з шэрагу іншых грамадзкіх актывістаў? немагчыма абезгаловіць, бо анархісты ня маюць кіраўнікоў.
22-гадовы жыхар Магілёва Канстанцін Чарноў прабыў больш за 12 гадзін у зьняволеньні са зламанымі рукамі. Яго затрымалі па сканчэньні акцыі пратэсту супраць дэкрэту аб дармаедах, якая адбылася на вуліцы Ленінскай 15 сакавіка.
Падчас «Маршу недармаедаў» у Магілёве ў сераду да ўдзельнікаў акцыі пратэсту выйшаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску затрыманы 15 сакавіка грамадзянін Расеі Павал Маркаў атрымаў 15 сутак і абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага рашэньня.
У Канстанціна Чарнова, якога ўтрымліваюць у зьняволеньні за ўдзел у магілёўскім «Маршы недармаедаў», зламаныя абедзьве рукі.
Кінарэжысэру з Бабруйску Максіму Буйніцкаму за інфармацыю ў сацсетках пра мітынг недармаедаў 12 сакавіка далі 15 сутак.
Карэспандэнтка тэлеканалу «Белсат» Марыя Арцыбашава зьняла на мабільны тэлефон моманты затрыманьня групы анархістаў на прыпынку тралейбуса каля «Белай вежы».
У суд даставілі 10 чалавек, якіх учора затрымалі прэвэнтыўна. Першай судзяць студэнтку Лінгвістычнага ўнівэрсытэта Лізавету Пракопчык. Супрацоўнікі АМАП Батун і Антановіч сьведчаць, што дзяўчына выказвалася нецэнзурнай лаянкай.
Паводле зьвестак праваабарончага цэнтру «Вясна», пасьля заканчэньня 15 сакавіка «Маршу недармаедаў», які быў дазволены гарадзкімі ўладамі. міліцыянты ў цывільным затрымалі каля 30-35 удзельнікаў акцыі, у асноўным актывістаў анархісцкага руху.
Загрузіць яшчэ