Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-дырэктару «Менаблаўтатрансу» прысудзілі 5 гадоў зьняволеньня і канфіскацыю маёмасьці на 500 000 даляраў


Суд Першамайскага раёну Менску агучыў вырак былому дырэктару «Менаблаўтатрансу» Віктару Русаку: 5 гадоў у калёніі строгага рэжыму і канфіскацыя маёмасьці, перадае Tut.by. Арышт накладзены на маёмасьць коштам 500 тысяч даляраў — канфіскуюць усё.

Прысуд яшчэ не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны.

Сьледчыя выявілі, што Русак за кошт прадпрыемства набыў мэблю і тэхніку, адсылаў работнікаў прадпрыемства ў працоўны час працаваць у сябе на лецішчы. Сума склала 21,5 тысячы даляраў. Таксама яго абвінавачвалі, але не прызналі вінаватым у «незаконных дзеяньнях з агнястрэльнай зброяй», апраўдалі па «наўмысным пашкоджаньні маёмасьці» і «перавышэньні службовых паўнамоцтваў».

Русак прызнаў віну і заявіў аб раскаяньні, але прасіў улічыць тыя два гады, што ўжо правёў за кратамі за час разбору і не пазбаўляць яго волі. Ён прасіў заўважыць, што за час яго кіраваньня прадпрыемства стала прыбытковым, таксама зьвяртаў увагу, што быў дэпутатам Вярхоўнага савету XII скліканьня.

Русака раней абвінавачвалі, але не прызналі вінаватым у трагедыі на Нямізе ў 1999 годзе, дзе ў цісканіне загінулі 53 чалавекі — тады ён займаў пасаду першага намесьніка начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Менску, быў адказным за бясьпеку на сьвяце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG