Падчас мітынгу каля Курапатаў 3 сакавіка прадстаўнікі КХП-БНФ зьбіралі грошы на ўсталяваньне мэталічных крыжоў ва ўрочышчы. Плянуецца, што бліжэйшым часам іх вырабяць больш за 100 штук.
Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» зь Берасьця Андрэя Шарэнду затрымалі міліцыянты. Ня выключана, што выходныя ён можа правесьці ў пастарунку.
Гомельская міліцыя пачала складаць адміністрацыйныя пратаколы на ўдзельнікаў падтрымкі ў судзе беспрацоўнага Аляксандра Сямёнава, які пры канцы лютага судзіўся з падатковай інспэкцыяй за патрабаваньне выплаціць «дармаедзкі» збор на падставе дэкрэту № 3.
Пра гэта падчас мітынгу каля Курапатаў заявіў ініцыятар намётавага лягеру на вуліцы Мірашнічэнкі Зьміцер Дашкевіч.
1 сьнежня 2016 году суд Цэнтральнага раёну Менску прыняў рашэньне выселіць жыльцоў дому па вуліцы Ржавецкай, дзе жывуць 11 чалавек. Сярод іх гаспадыня Галіна Ігнатовіч, два яе сыны з жонкамі і дзецьмі, а таксама былы муж Галіны і яго новая жонка.
У Магілёве актывіст прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі зьбірае подпісы за заснаваньне «прафэсійнага сьвята» — Дня дармаеда.
Некалькі актыўных удзельнікаў акцыі «Марш недармаедаў», якая адбылася ў Берасьці 26 лютага, атрымалі позвы ў міліцыю. Актывісты асьцерагаюцца, што іх хочуць пасадзіць на суткі.
Напярэдадні сёньняшняга мітынгу ў абарону Курапатаў Радыё Свабода пагутарыла з чалавекам, які адным зь першых адкрыў сьвету жудасную праўду пра «канвэер сьмерці» пад Менскам. Гэта Зянон Пазьняк, які ў 1988 годзе ў суаўтарстве зь Яўгенам Шмыгалёвым надрукаваў на старонках газэты «Літаратура і мастацтва» артыкул-дасьледаваньне «Курапаты: дарога сьмерці».
Сёньня ў Курапатах адбываецца агульнанацыянальны мітынг, на якім актывісты зьбіраюцца вырашаць лёс лягеру.
Раённы суд азэрбайджанскага гораду Сураханы прыгаварыў да двух гадоў турмы вядомага азэрбайджанскага блогера Мехмана Гусейнава — за тое, што той нібыта паклёпнічаў на паліцыю.
Курманбек Бакіеў, прэзыдэнт Кіргізстану ў 2005—2010 гадах, прыйшоў да ўлады ў выніку «Тульпанавай рэвалюцыі». У выніку закалотаў у 2010 годзе адхілены ад улады апазыцыяй. Разам зь сям'ёй прыбыў у Менск на асабістае запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі.
У лютым у Віцебскім СІЗА больш за тыдзень трымаў галадоўку пратэсту былы мытнік Мікалай Куляшоў, на якога завялі справу нібыта за напад на памежніка. Раней Куляшоў абвінаваціў 2 памежнікаў у кантрабанднай дзейнасьці, але яго заяву пакінулі без рэагаваньня.
Ініцыятар абароны Курапатаў ад будоўлі офіснага цэнтру ў Зялёным Лузе лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч у інтэрвію Свабодзе падвёў першыя вынікі доўгатэрміновай акцыі.
Ад будоўлі, якую вяло ТАА «Белрэканструкцыя» мала чаго засталося: плот, крыху будаўнічых матэрыялаў і раскапаная зямля. Актывісты чакаюць, што на наступным тыдні будзе зьнесены плот, упарадкаваная тэрыторыя, пасаджаныя дрэвы — тады можна будзе разьбіраць лягер і талакой прыбрацца.
«На ўсе акцыі прыходзіў зь бела-чырвона-белым сьцягам», — кажуць пра памерлага калегі.
Пра гэта паведаміла Свабодзе кіраўніца прэсавай службы Менгарвыканкаму Алена Мохар.
Абаронцы Курапатаў сочаць за тым, які будаўнікі вывозяць сваю маёмасьць з будпляцоўкі ў Зялёным Лузе і заяўляюць, што зьбіраюцца заставацца тут да панядзелка.
10,8 кіляграма важыць пасылка гамельчука Віталя Юрчанкі, адрасаваная ў Менск, у Адміністрацыю прэзыдэнта.
Раніцу актывісты пачалі са штодзённай малітвы, на будаўнічай пляцоўцы ніякага руху не назіралася. Пазьней на пляцоўку пад’ехаў самазвал і будаўнічы кран — але не будаваць, а вывозіць з будоўлі бэтонныя пліты.
Баранавіцкі актывіст і прадпрымальнік Мікалай Чарнавус правёў у мясцовым парку чарговы пікет. Ён заклікаў пачуць думку грамадзянаў краіны, у адваротным выпадку, як лічыць Чарнавус, чыноўнікі пабачаць абурэньне людзей.
Дырэктар Таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Белрэканструкцыя» Сяргей Несьцераў заявіў, што пляцоўка пад узьвядзеньне адміністрацыйнага будынка ля Курапацкага ўрочышча набытая на аўкцыёне на законных падставах.
Госьця трэцяга паседжаньня інтэлектуальнага клюбу нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч — літоўская пісьменьніца Рута Ванагайце, аўтарка кнігі "Нашы" — пра тое, як літоўцы зьнішчалі габрэяў.
Будаўнікі вывозяць з пляцоўкі ля Курапатаў бытоўкі і абсталяваньне. Забудоўнік заявіў, што спыняе будаўніцтва офіснага цэнтру.
Вяскоўцы мяркуюць, што ўлады спалохаліся пратэстаў.
Грамадзкі актывіст з Рагачова Дзяніс Дашкевіч пасьля паходу на прыём «дармаедаў» у мясцовым райвыканкаме атрымаў нечаканую прапанову: стаў дырэктарам Побалаўскага сельскага цэнтру культуры і адпачынку.
Вядомы пісьменьнік Уладзімер Арлоў падтрымаў абаронцаў Курапатаў, падарыўшы ім сваю кнігу «Імёны Свабоды» з аўтографам.
Прадпрымальнік, стартап-мэнтар, адзін са стваральнікаў беларускага парталу TUT.by Кірыл Валошын — пра наступствы адстаўкі Валера Цапкалы з пасады кіраўніка Парку высокіх тэхналёгіяў.
Лідэры кампаніі «Мы не дармаеды» агучылі, дзе і калі адбудуцца наступныя акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3.
«У любым разе, Анішчанка і Несьцераў заявілі, што ня могуць працаваць, калі людзі кідаюцца пад тэхніку. Канешне, шкада, што на гэта спатрэбілася пяць дзён перад тым, як тэхніка была спыненая. Але мы расцэньваем гэта як пэўную перамогу»
Паход у Івацэвіцкі райвыканкам нязгодных з дэкрэтам аб «дармаедах» не адбыўся. Ініцыятар, актывіст АГП зь Бярозы Аляксандар Кабанаў, знаходзіцца ў міліцыі.
Будаўнікі, якія засталіся на пляцоўцы будоўлі офіснага цэнтру блізу Курапатаў, не камэнтуюць для журналістаў зьвесткі пра тое, што з панядзелка нібыта пачнецца дэмантаж агароджы вакол будоўлі.
Жанчыны па ўсім сьвеце больш схільныя апынуцца ў беднасьці, чым мужчыны. У 155 краінах ёсьць, прынамсі, адзін закон, які надзяляе мужчыну большымі эканамічнымі правамі, чым жанчыну.
Ад 1 сакавіка пастановай Савету Міністраў падвышаюцца кошты на газ, тарыфы на цеплавую энэргію і электраэнэргію для патрэб ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня.
2 сакавіка аб 11.00 у Івацэвічах прызначана сустрэча «дармаедаў», якія зьбіраюцца несьці калектыўны зварот чыноўнікам Івацэвіцкага райвыканкаму.
У Беларусі падчас вайны было забіта 805 тысяч габрэяў (715 тысяч беларускіх і 90 тысяч з замежжа — зь сямі краінаў Эўропы). Напярэдадні вайны ў Беларусі пражывала 990–995 тысяч габрэяў.
Лягер актывістаў пад будоўляй ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» стаіць 11-ы дзень. Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, як і раней, вядзе жывыя трансьляцыі зь лягеру.
Мы працягваем знаёміць з публікацыямі з архіву Свабоды, прысьвечаным Курапатам. 15 гадоў Свабода пагутарыла з археолягам Алегам Іовам, які браў удзел у раскопках у Курапатах у 1988 годзе разам з Зянонам Пазьняком і Міколам Крывальцэвічам.
Рута Ванагайце, аўтарка кнігі «Нашы» пра ўдзел літоўцаў у Галакосьце, 2 сакавіка выступае ў інтэлектуальным клюбе нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч.
Кіеўская гарадзкая адміністрацыя пачала грамадзкае абмеркаваньне, прапанаваўшы перайменаваць сквэр імя Чкалава ў памяць пра беларускага журналіста Паўла Шарамета, які летась загінуў у цэнтры Кіева ад выбуху.
Найвядомейшы літоўскі інтэлектуал, паэт, пісьменьнік, праваабаронца выступае ў менскай кнігарні "Сон Гогаля". Паэтка і музыка Ганна "Умка" Герасімава прадстаўляе зборнік ягоных твораў Metelinga ва ўласных перакладах на расейскую мову.
Пакуль у Менгарвыканкаме ішлі перамовы прадстаўнікоў грамадзкасьці з кіраўніцтвам гарвыканкаму наконт лёсу будоўлі каля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты», у лягер абаронцаў працягвалі прыходзіць жыхары сталіцы
Пратаколы складзеныя на актывістаў гарадзенскіх партыяў і рухаў, якія нібыта бралі ўдзел у «Маршы недармаедаў» 19 лютага. Але пакуль ніхто не атрымаў позвы ў суд.
Калі сытуацыя вакол Курапатаў ня вырашыцца, то стане адной з тэмаў вулічных акцыяў 15 і 25 сакавіка. Калі ж яна абвострыцца, то гэтая тэма выйдзе на першы плян.
Акцыянэр кампаніі «Белрэканструкцыя» Ігар Анішчанка даў інтэрвію парталу Tut.by. У ім ён працягвае настойваць, што будоўля законная.
Аказалася, што знайсьці людзей, якія заплацілі так званы пададак «за дармаедзтва» паводле дэкрэту № 3, значна цяжэй, чым тых, хто яго не плаціў і не зьбіраецца гэтага рабіць. І на кантакт з журналістам яны ідуць вельмі неахвотна.
Сустаршыня Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч гэтак пракамэнтаваў вынікі перамоваў прадстаўнікоў абароны Курапатаў са старшынём Менскага гарвыканкаму Андрэем Шорцам, паводле якіх канчатковае вырашэньне праблемы адкладаецца на тыдзень:
28 лютага ў актавай залі гімназіі № 1 гораду Слуцку прайшла сустрэча прадстаўнікоў улады з жыхарамі вуліцы Камсамольскай наконт перайменаваньня гэтай вуліцы ў вуліцу Слуцкіх паўстанцаў.
Аляксей Янукевіч пасьля сустрэчы адзначыў, што ўлады прадэманстравалі слабыя аргумэнты ў размове з палітыкамі і грамадзкімі актывістамі.
У Казахстане на публічнае абмеркаваньне вынесены праект канстытуцыйнай рэформы аб пераразьмеркаваньні паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады.
«З абаронцамі мы перагаварылі, і яны здымуцца толькі тады, калі будзе пісьмовае рашэньне аб скасаваньні работ і будзе зьняты будаўнічы плот, адноўлена статус-кво», — паведаміў Павал Севярынец пасьля перамоваў у Менгарвыканкаме.
Загрузіць яшчэ