У штогадовы сьпіс мільярдэраў сьвету, які складае часопіс Forbes, сёлета трапілі 2043 чалавекі. Год таму ў сьпісе было толькі 1810 чалавек.
У Нідэрляндах папулісцкая партыя Свабоды прайграла парлямэнцкія выбары. Якое значэньне маюць гэтыя вынікі для краіны і для Эўропы ў цэлым?
Упершыню за месяц «Маршаў недармаедаў» да пратэстоўцаў выйшаў старшыня райвыканкаму. Удзельнікі нядзельнага «Народнага сходу» ў Слоніме адмовіліся ад запрашэньня ўладаў размаўляць у актавай залі, і кіраўнік раёну гадзіну адказваў на пытаньні з прыступак адміністрацыі.
У Хойніках мясцовая міліцыя склала адміністрацыйны пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненьні да мясцовага жыхыра Максіма Максіменкі.
У магілёўскім ізалятары для часова затрыманых адбываюць пакараньне пяцёра ўдзельнікаў двух «Маршаў недармаедаў». Зьвестак пра стан здароўя нявольнікаў у вязьніцы не даюць. Перадачы ім носяць родзічы з паплечнікамі. Апекунам зьняволеных нагадваюць, што за побыт у ізалятары яны маюць унесьці перадаплату, іначай абмяжуюць прыём пасылак.
Тое, што Вамі асабіста на працы кіруе жанчына, яшчэ ня значыць, што ў Беларусі няма гендэрных праблем.
Пра што сьведчаць вынікі параўнальнага дасьледаваньня жыцьцёвых каштоўнасьцяў у Беларусі, Малдове і Ўкраіне?
У Савецкім судзе Гомеля 23 сакавіка адбудзецца разгляд яшчэ адной адміністрацыйнай справы супраць блогера Максіма Філіповіча.
Ці прымуць перадачу ў турму на Акрэсьціна ў Менску не ад сваяка? Ці можа яна важыць 10 кіляў? У які час прымаюць? Карэспандэнт Свабоды пераадрасаваў дзяжурнаму турмы на Акрэсьціна пытаньні, якія найчасьцей задаюць тыя, хто сабраўся перадаваць пасылку вязьню ізалятару.
Праваабаронца з Гомеля Леанід Судаленка адшукаў Мікалая Крычка і дапамог стварыць рахунак, на які неабыякавыя могуць ахвяраваць грошы на пратэз.
Супраць таемнасьці разгляду адміністратыўных спраў затрыманых за акцыю «дармаедаў» у Мазыры пратэстуе праваабаронца Ўладзімер Целяпун.
Беспрацоўнага Аляксандара Барысенку, як і Алега Шаўко, міліцыя затрымала адразу пасьля акцыі пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3, якая адбылася ў Мазыры 18 сакавіка на плошчы Леніна.
Суд над слонімскім актывістам Віктарам Марчыкам, якога ўчора затрымалі пасьля «Маршу недармаедаў», перанесены на пятніцу.
Актывіста прафсаюзу РЭП Рыгора Грыка судзяць за арганізацыю несанкцыянаванай масавай акцыі — «Маршу недармаедаў» у Бабруйску — і ўдзел у ёй.
У пачатку 2016 году ў Беларусі адбылася масавая забастоўка прадпрымальнікаў і мітынгі пратэсту супраць указу № 222, які рабіў працу адных прадпрымальнікаў значна цяжэйшай, іншых жа фактычна пазбавіў працы.
У шапіках «Белсаюздуку» недзяржаўнае выданьне зьявіцца з 1 красавіка, на пошце купіць газэту можна будзе з наступнага тыдня, а з другога паўгодзьдзя на «Борисовские новости» можна будзе падпісацца.
Сябра «Маладога Фронту» і абаронца Курапатаў Сяргей Пальчэўскі кажа, што 25 сакавіка пойдзе на акцыю ў складзе дружыны спартова-патрыятычнага клюбу «Ваяр», каб бараніць акцыю ад правакацый.
У рэйтынгу краін з самымі шчасьлівымі жыхарамі, складзеным паводле замовы ААН, Беларусь заняла 67-е месца.
Беларуская асацыяцыя журналістаў зьбіраецца адстойваць правы сваіх сяброў усімі магчымымі шляхамі, запэўніла кіраўніцтва аб’яднаньня.
Зьмякчыць яе пакараньне прасілі нават сьведкі-міліцыянты. «Сваім маўчаньнем мы ўсе вінаватыя ў тым, што адбываецца ў Беларусі...», — заяўляюць Алена і Юры Крэні, якія на Дзень Канстытуцыі прыйшлі на магілёўскі «Марш недармаедаў».
Алега Шаўка пакаралі 10 суткамі арышту за парушэньне арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
З 2011 па 2015 год колькасьць самагубстваў у Расеі стабільна зьніжалася на 10% у год. Але ў 2016 годзе назіраецца рост на 57%.
У сьпісе пасьлядоўна пазначаныя імя арыштаванага, горад, дата затрыманьня, дата заканчэньня тэрміну зьняволеньня.
У Мазыры сёньня мае адбыцца суд над Аляксандарам Шаўко, беспрацоўным удзельнікам сходу, які адбыўся на плошчы Леніна 18 сакавіка.
Часопіс «Ежедневник» выдаў новы Топ-200 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі — па стане на 2017 год. Першая дзясятка топу зьмянілася, у тым ліку ў ёй зьявіліся два бізнэсоўцы, якія летась не фігуравалі ў Топ-200.
Адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебску адмовіла ў заяўцы на правядзеньне мітынгу 25 сакавіка. Адмову атрымаў сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў.
У Генпракуратуры Беларусі карэспандэнту Свабоды заявілі, што не валодаюць зьвесткамі пра наяўнасьць «нажоў і кастэтаў» у затрыманых 15 сакавіка ўдзельнікаў «Маршу недармаедаў».
Актывіста зь мястэчка Бярозаўкі Лідзкага раёну Вітольда Ашурка выклікаюць у РАУС, каб скласьці пратакол за ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Менску. Актывіст мяркуе, што яго хочуць засудзіць, каб ён ня мог прыняць удзел у акцыі 25 сакавіка ў Менску.
У падкантрольным Крамлю судзе Сімфэропаля сёньня адбудзецца разгляд справы супраць украінскага журналіста Міколы Семяны, які супрацоўнічаў з праектам Радыё Свабода «Крым. Рэаліі». Папярэдняе паседжаньне па справе адбылося ў канцы лютага.
Пратаколы складзеныя на Эдварда Дмухоўскага, Віталя Дзюка, Антона Войцехава. Да Мікалая Саляніка міліцыянты прыходзілі ў шпіталь, дзе ён знаходзіцца з запаленьнем лёгкіх.
«Мы ўсе выдатна бачылі, якія прадметы былі канфіскаваныя ў гэтых грамадзян: і нажы, і кастэты, маскі...». На судах такога ня чулі, Генпракуратура пра такое ня мае зьвестак.
Берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін, які быў завочна асуджаны да 15 сутак арышту, знаходзіцца ў Польшчы. Ён праходзіць журналісцкую практыку, працягвае публікаваць свае відэасюжэты ды рыхтуецца вярнуцца ў Беларусь і адседзець прысуджаны тэрмін.
Баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык быў затрыманы раніцай на выхадзе з дому. Цэлы дзень ён правёў у пастарунку, а заўтра яго будуць судзіць.
Украінскія ўлады паведамілі, што на Данбасе прарасейскія сэпаратысты за суткі 85 разоў парушылі рэжым спыненьня агню.
Супрацоўнікі міліцыі пагражаюць забраць у журналісткі Ларысы Шчыраковай 10-гадовага сына Сьвятаслава.
На выхадзе з дому раніцай затрыманы баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык.
Хоць яго здароўе пагоршылася ў апошні час, ён правёў свае апошнія дні ў сябе дома, аточаны любоўю сваёй сямʼі і сяброў.
Гвалт дзеля страху: хто каго баіцца? Пратэст ад рэгіёнаў да сталіцы: чаго патрабуюць людзі? Ці будзе Беларусь наступнай пасьля Ўкраіны? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць з Прагі Ганна Соўсь і Юры Дракахруст, зь Менску — Валер Каліноўскі і Севярын Квяткоўскі.
Прыблізна па два дзясяткі чалавек сабраліся на цэнтральных пляцах у Мазыры, Кобрыні і Сьветлагорску.
Гомельскаму актывісту АГП Уладзімеру Няпомняшчых, які адбыў трое сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў», дадалі яшчэ 10 сутак арышту, паведамляе БелаПАН.
У Мазыры на плошчу Леніна 18 сакавіка выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадавальненьне «дармаедзкім» дэкрэтам № 3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.
Па дарозе зь Віцебску ў Наваполацак у Шумілінскім раёне супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль зь незалежнымі журналістамі Сяргеем Русецкім і Ўладзімерам Лунёвым.
Журналістаў «Белсату» Вольгу Чайчыц і Сяргея Кавалёва затрымалі ў жывым эфіры і пазьней адпусьцілі з Барысаўскага РУУС.
Выява сьцягу 132 асобнага батальёну канвойных войскаў НКВД зьмешчаная пад віншавальным зваротам на старонцы горадзенскай абласной міліцыі ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце».
Затрыманьне адбылося напярэдадні акцыі сацыяльнага пратэсту, да якой заклікалі беларускія анархісты ў шэрагу гарадоў на 18-19 сакавіка, у тым ліку ў Барысаве.
Навошта ўладам спатрэбілася кніга «Рэспубліка Беларусь — 25 гадоў стварэньня і зьдзяйсьненьняў»? Якую месца яна зойме ў сыстэме ідэалягчнай працы? Ці атрымаецца патрэбны ўладам палітычны эфэкт?
Супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол на рэдактара сайта kraj.by Сьвятлану Цішко. Журналістку вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34). Kraj.by паведамляў пра падрыхтоўку несанкцыянаванай «дармаедзкай» акцыі, якая адбылася 10 сакавіка ў Маладзечне.
У Беларусі каля 200 затрыманых і арыштаваных за два тыдні.
За апошні месяц каля 200 чалавек прыцягнулі да адказнасьці за «Маршы недармаедаў». Акцыі пратэсту супраць дэкрэту прэзыдэнта № 3 прывялі да самых масавых затрыманьняў за апошнія шэсьць год. Свабода прыгадала гісторыю беларускага хапуна.
Выйшла на свабоду затрыманая на 7 сутак арышту пасьля «Маршу недармаедаў» у Маладэчне лідэрка Хрысьціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова. Разам зь ёй 10 сакавіка былі затрыманыя Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч і яшчэ некалькі чалавек.
Загрузіць яшчэ