Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваны Топ-200 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі. Віктар Кіслы на першым месцы


Віктар Кіслы, генэральны дырэктар Wargaming

Часопіс «Ежедневник» выдаў новы Топ-200 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі — па стане на 2017 год. Найвышэшае месца ў топе захаваў генэральны дырэктар Wargaming Віктар Кіслы, але першая дзясятка топу зьмянілася, у тым ліку ў ёй зьявіліся два бізнэсоўцы, якія летась не фігуравалі ў Топ-200.

Глядзець Топ-200 на сайце ej.by >>

Цяпер топ-10 выглядае так:

1. Віктар Кіслы (40 гадоў), Wargaming — летась 1-е месца.

2. Павал Тапузідзіс (60 гадоў), ТАА «Тытунь-інвэст», сетка крамаў «Карона», гандлёвы цэнтар «Замак» ды іншае — летась 4-е месца.

3. Аляксандар Машэнскі (46 гадоў), «Санта Брэмар», «Савушкин продукт» ды іншыя — летась таксама 3-е месца.

4. Уладзімер Пефціеў (59 гадоў) — інвэстар, паводле «Панамскага архіву» ўладальнік афшорных кампаніяў — летась 11-е месца.

5. Аляксандар Луцэнка (54 гады), Sodrugestvo Group S.A. — летась не фігураваў у рэйтынгу.

6. Аркадзь Добкін (56 гадоў), EPAM — летась 14-е месца. 7. Дзьмітры Лабяк (48 гадоў), «Юрас Оіл», 20% акцыяў «Уралкалий» — летась не фігураваў у рэйтынгу.

8. Аляксандар Шакуцін (57 гадоў), «Амкадор», «Салеа», «Абсалютбанк» — летась 5-е месца.

9. Аляксей Алексін (37 гадоў), актывы ў «Белнафтагазе», «Энэрга Оіл» ды іншых нафтавых кампаніях, «Велес-міт» і «Дыян Фуд», «МТБанк» ды іншае — летась 9-е месца.

10. Іван Міхневіч (37 гадоў), саўладальнік Wargaming, «СынэрджыКом», кіпрскі інвэстыцыйны фонд — летась 16-е месца.

Кіраўнік Fenox Global Group Віталь Арбузаў, які летась займаў 2-е месца, цяпер на 11-м. Дырэктар «Сэрвалюксу» Яўген Баскін з 6-га месца перайшоў на 21-е. Уладальнікі «Эўраопту» Сяргей Літвін і Ўладзімер Васілько з 7-га і 8-га месца адпаведна перамясьціліся на 19-е і 20-е. А ўладальнік «Алютэху» Аляксей Жукаў зь 10-га месца перайшоў на 24-е.

Юры Чыж з «Трайплу», арыштаваны ў сакавіку 2016 году і вызвалены ў верасьні 2016-га, перамясьціўся з 12-га месца на 53-е. А ІТ-бізнэсовец Віктар Пракапеня, затрыманы ў красавіку 2015-га і вызвалены ў сьнежні таго ж году, падняўся з 45-га на 23-е месца.

XS
SM
MD
LG