Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: «Рэжым захаваў сваю рэпрэсіўную прыроду»


Belarus - Relatives of detainees after opposition rally. Akrestsina jail. 17Mar2017
Belarus - Relatives of detainees after opposition rally. Akrestsina jail. 17Mar2017

У Беларусі каля 200 затрыманых і арыштаваных за два тыдні.

Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) і праваабарончы цэнтар «Вясна» зрабілі сумесную заяву па сытуацыі ў Беларусі. Галоўны тэзіс — «новыя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, якія адбываюцца ў цяперашні час у Беларусі, пацьвярджаюць адсутнасьць палітычных зьменаў».

У Беларусі каля 200 затрыманых і арыштаваных за два тыдні.

Сярод іншага ў заяве акцэнтуецца ўвага на перасьлед журналістаў і перашкоду для дзейнасьці мас-мэдыя. «Паводле зьвестак Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), толькi 12 сакавіка сярод затрыманых апынуліся 18 журналістаў і блогераў. Яны былі затрыманыя пры асьвятленьні масавых пратэстаў у некалькіх гарадах», — гаворыцца ў заяве.

«Рэжым захаваў сваю рэпрэсіўную прыроду, у той час як санкцыі ЭЗ былі зьнятыя безь пераканаўчых доказаў якіх-небудзь сыстэмных і сыстэматычных зьменаў», — заявіў Дымітрыс Хрыстопулас, прэзыдэнт FIDH.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG