Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладэчна: журналістку караюць за распаўсюд інфармацыі


Сьвятлана Цішко

Супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол на рэдактара сайта kraj.by Сьвятлану Цішко. Журналістку вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34). Kraj.by паведамляў пра падрыхтоўку несанкцыянаванай «дармаедзкай» акцыі, якая адбылася 10 сакавіка ў Маладзечне.

Сама Сьвятлана Цішко перакананая, што ніякім чынам не парушала заканадаўства і нікога не заклікала нікуды выходзіць, паведамляе БАЖ.

Старшыня «Беларускай асацыяцыі журналістаў» юрыст Андрэй Бастунец:

«Цяжка камэнтаваць бязглузьдзіцу. Літаральна сёньня БАЖ накіраваў лісты ў пракуратуру і МУС, у якіх, у прыватнасьці, зьвяртаў увагу на тое, што супрацоўнікі міліцыі (якія і складаюць пратаколы) нічога не разумеюць у дзейнасьці СМІ.

Інфармаваньне пра ўсе грамадзка значныя падзеі ёсьць ня тое што правам, а непасрэдным абавязкам СМІ. Складаньне пратакола на рэдактара сайта (а інтэрнэт-рэсурсы з 2015 году прыроўненыя да СМІ) ёсьць парушэньнем свабоды выказваньня.

Забарона даваць абвесткі пра акцыі ў СМІ тычыцца арганізатараў гэтых акцый, а не СМІ, якія мусяць інфармаваць грамадзтва пра тое, што адбываецца. Гэта права ня толькі для СМІ, а і для кожнага гарантавана Канстытуцыяй — артыкуламі 33 і 34».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG