Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мазыры на 10 сутак арышту пакаралі яшчэ аднаго ўдзельніка сходу недармаедаў


Акцыя пратэсту ў Мазыры 18 сакавіка

Беспрацоўнага Аляксандара Барысенку, як і Алега Шаўко, міліцыя затрымала адразу пасьля акцыі пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3, якая адбылася ў Мазыры 18 сакавіка на плошчы Леніна.

Да суду ён таксама знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Намесьнік старшыні суду Анатоль Стрэльчанка, які разглядаў адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй, пастанавіў пакараць Барысенку 10-суткавым арыштам.

У Мазырскім раённым судзе абвяргаюць інфармацыю наконт суду над трэцім затрыманым — Аляксандарам Трошкам. Наколькі вядома, на плошчы ён апынуўся выпадкова. Адміністрацыйная справа ў дачыненьні да яго ў суд не паступала.

XS
SM
MD
LG