Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беспрацоўных, што выйшлі на плошчу ў Мазыры, затрымала міліцыя


У Мазыры мясцовыя міліцыянты затрымалі чатырох пратэстоўцаў, якія сёньня, 18 сакавіка, выйшлі на плошчу Леніна.

«Сядзім у раённым аддзеле, чакаем. Будуць, пэўна, апытваць, пратакол складаць. Пакуль незразумела», — тлумачыць Алег Шаўко, адзін з затрыманых.

35-гадовы мужчына паводле прафэсіі падрыўнік. Працаваў у нафтаздабыўной галіне. Паўтара года бяз працы.

«Я таму і выйшаў на плошчу, што няма з чаго жыць. Набалела, хацеў выказацца», — кажа Шаўко.

Падпалкоўнік Пікулік папярэджвае, што сход грамадзянаў незаконны
Падпалкоўнік Пікулік папярэджвае, што сход грамадзянаў незаконны

У міліцыі таксама знаходзяцца беспрацоўныя Аляксандар Барысенка і Аляксандар Трошка, а таксама жанчына сярэдняга веку, якую называюць Нона.

Як паведамлялася, 18 сакавіка, нягледзячы на дождж і мокры сьнег, у Мазыры на плошчу Леніна выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадавальненьне «дармаедзкім» дэкрэтам № 3, эканамічнай сытуацыяй у горадзе і краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG