Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трох беспрацоўных судзяць у Мазыры за пратэст супраць дэкрэту №3


Пратэст у Мазыры 18 сакавіка. Падпалкоўнік Пікулік папярэджвае, што сход грамадзянаў незаконны

У Мазыры сёньня мае адбыцца суд над Аляксандарам Шаўко, беспрацоўным удзельнікам сходу, які адбыўся на плошчы Леніна 18 сакавіка.

35-гадовы мужчына быў затрыманы адразу пасьля сходу і амаль двое сутак правёў у ізалятары. Працаваў Аляксандар Шаўко ў нафтаздабыўнай галіне. Паўтара года ўжо ня мае працы.

«Я таму й вышаў на плошчу, што няма з чаго жыць. Набалела, хацеў выказацца», — распавядаў пра матывы выхаду на плошчу Аляксандар.

18 сакавіка, нягледзячы на дождж і мокры сьнег, у Мазыры на цэнтральную плошчу выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадавальненне дэкрэтам № 3, эканамічнай сітуацыяй у горадзе і краіне.

Каля 12-й гадзіны ў суд прывезьлі, апрача Шаўко, беспрацоўных Аляксандара Барысенку і Аляксандара Трошку. Яны таксама былі затрыманыя пасьля сходу на цэнтральнай плошчы і ад суботы знаходзіліся ў Мазырскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Падчас пратэсту ў Мазыры 18 сакавіка
Падчас пратэсту ў Мазыры 18 сакавіка

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG