Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 15 сутак арышту. Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве


Суд над удзельнікамі акцыі недармаедаў у Менску. Менск, 16 сакавіка 2017 году. На фота — Андрэй Навакоўскі, якога абвінавачваюць у нібы распыленьні газу падчас затрыманьня

Коратка

Пасьля «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні і Магілёве 15 сакавіка адбыліся новыя затрыманьні. У трох гарадах было затрымана некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыяў недармаедаў. З пачатку сакавіка ідэнтыфікаваныя паўтары сотні затрыманых альбо асуджаных, поўная колькасьць невядомая.

21:23 16.3.2017

Сьпіс асуджаных «на суткі» за акцыі 15 сакавіка

Асноўныя абвінавачваньні: «непадпарадкаваньне міліцыі», «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», «арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства».

Лічбамі пазначаная колькасьць прысуджаных сутак адміністратыўнага арышту.

Менск

  • Аўчарэнка Васіль — 14
  • Аўдзеенка А. — 12
  • Беланогаў Д. — 14
  • Вярыга Лідзія — 12
  • Ворса А. —12
  • Дубовік Алена — 12
  • Дзяткоўскі Яўген — 15
  • Дубіна Марына — 14
  • Курцоў Максім — 12
  • Каптур Алег — 12
  • Каптур Вольга — 12
  • Кузьняцоў Ю. — 12
  • Канаплёў Арсень — 13.
  • Ларыёнаў Уладзімер — 12
  • Лобаў Уладыслаў — 15
  • Маркаў Павел (Расея) — 15.
  • Маркін Арцём — 12
  • Малікава Ксенія — 13
  • Маркелаў Пётар (блогер) — 12
  • Мітрашэўскі Дзьмітры — 15
  • Міраненка Ільля — 14
  • Малюкова Аксана — 13
  • Мацкойць Сяргей — 15
  • Навакоўскі Андрэй — 12
  • Наўмовіч Ю. — 12
  • Немік Алена — 13
  • Пішчэлін Ю. — 12
  • Пракопчык Лізавета — 13
  • Ранько Анастасія — 12
  • Скурыдзін Аляксандар — 12
  • Сінкавец Аляксандар — 12
  • Серавокая Сьвятлана — 14
  • Салавей Арцём — 14
  • Філіпава Юлія — 12
  • Яфімовіч Марыя — 12

Магілёў

  • Люнтаў Зьміцер — 15
  • Мяцеліца Алег — 12
  • Чырак Ігар — 15

Горадня

  • Арсеньцеў Аляксандар (АГП) — 13
  • Лаўрэнцьеў Аляксандар (АГП) — 13

Паводле ўласнай інфармацыі і дадзеных інфармацыйнага цэнтру «Вясна».

19:24 16.3.2017
18:40 16.3.2017

«Мяне павалаклі па асфальце» — Лідзія Вярыга асуджаная за «Марш недармаедаў»

«Мяне павалаклі па асфальце», — Лідзія Вярыга асуджаная за «Марш недармаедаў»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:37 0:00

17:14 16.3.2017

Менск. У Першамайскім судзе апраўдалі журналістку Дыяну Серадзюк, якую судзілі за ўдзел у мітынгу 21 лютага каля Курапатаў. Падрабязнасьці — у артыкуле:

Справу журналісткі Дыяны Серадзюк спынілі. Віна яе не даказаная

Дыяна Серадзюк
Дыяна Серадзюк

17:00 16.3.2017

Магілёў. Сацыял-дэмакрата Дзьмітрыя Люнтава Ленінскі суд пакараў 15 суткамі арышту. Судзьдзя Любліна прызнала яго вінаватым у арганізацыі шэсьця па Ленінскай вуліцы на знак нязгоды з дэкрэтам № 3. Люнтаў кажа, што будзе абскарджваць прысуд, бо лічыць, што не парушаў ніякіх канстытуцыйных нормаў і законаў.

16:45 16.3.2017

Апошні вырак у Цэнтральным судзе Менску — 12 сутак

Менск. Цэнтральны суд. Апошні засуджаны — блогер Пятро Маркелаў, 12 сутак арышту. Маркелаў вёў рэпартаж ў Фэйсбуку. Судзьдзя Натальля Вайцэховіч адмовілася разглядаць яго відэа, сьведкі блыталіся. Маркелаў адмаўляў, што нёс маску. Сьведчылі амапаўцы Чэўшаў і Хомін, пра якіх затрыманы казаў, што яны хлусілі.

На вырак заля адказала словамі «Ганьба!»

Пятро Маркелаў
Пятро Маркелаў

16:37 16.3.2017

Магілёў. Пэсіянэр Аляксандар Нажэнка, 62 гады, ліквідатар-чарнобылец, — папярэджаны за ўдзел ў Маршы недармаедаў. Судзіла Вікторыя Палякова

16:35 16.3.2017

Менск. Суд Цэнтральнага раёну

Каптур — 12 сутак.
Мітрашэўскі — 15 сутак.
Навакоўскі (з падбітым вокам) — 12 сутак.

Усяго тут 27 чалавек, зь іх судзілі ўжо 21 і 1 шпіталізавалі. Гэта Антон Данілаў, у яго моцна забалела галава.

16:17 16.3.2017

Горадня. Аляксандру Лаўрэнцьеву — 13 сутак.

16:10 16.3.2017

Менск. Цэнтральны суд. Ільля Міраненка — 14 сутак арышту.

16:09 16.3.2017

Горадня. Сябра партыі АГП Аляксандар Арсенцьеў за ўдзел у «Маршы недармаедаў» асуджаны на 13 сутак арышту.

Аляксандар Арсенцьеў
Аляксандар Арсенцьеў

15:48 16.3.2017

Магілёў. Беспрацоўнаму Ігару Чыраку — 15 сутак арышту.

15:32 16.3.2017

Магілёў

Мяцеліца Алег зь Бялынічаў — 12 сутак арышту.​
Царук Аляксандар — штраф 25 базавых (575 рублёў).
Чарноў Канстанцін, які быў затрыманы з паламанымі рукамі, — штраф 20 базавых (460 рублёў).

15:31 16.3.2017

Суд Цэнтральнага раёну Менску. Прысуд Уладзіславу Лобаву (брат былога палітвязьня Эдуарда Лобава) — 15 сутак арышту.

Уладзіслаў Лобаў
Уладзіслаў Лобаў

15:17 16.3.2017

У Ленінскі судзе Горадні распачаўся адміністрацыйны працэс над сябрам АГП Аляксандрам Арсеньцевым. Ён быў затрыманы 15 сакавіка адразу пасьля «Маршу недармаедаў», яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Арсеньцеў заявіў суду, што адмаўляецца адказваць на пытаньні судзьдзі. Агалошваецца ягоны пратакол допыту.

Аляксандар Арсеньцеў
Аляксандар Арсеньцеў

15:08 16.3.2017

Магілёў. Алена Кісель — штаф 15 базавых (345 рублёў)

15:06 16.3.2017

Магіляўчан абвінавачваюць у непадпарадкаваньні і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі

Сталі вядомыя абвінавачваньні затрыманым на магілёўскай акцыі пратэсту 15 сакавіка. Справы будуць разглядацца ў Ленінскім судзе. Аляксандар Царук — непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыі, Ігар Чырак — непадпарадкаваньне міліцыі і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, Дзьмітры Люнтаў — арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства, Аляксандар Нажэнка, Алена Кісель, Канстанцін Чарноў, Алег Мяцеліца — удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Суды над усімі пачаліся а 14 гадзіне.

Чырак на судзе: «Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мазалюк абяцаў усіх працаўладкаваць і запэўніваў, што ня будуць нікога чапаць, таму я заставаўся на мітынгу. На ім людзі выказвалі незадаволенасьць дэкрэтам № 3. Чакаў сустрэчы з Марзалюком, каб пагутарыць зь ім па пытаньні працаўладкаваньня. Не дачакаўся. Затрымлівалі невядомыя гвалтам. Пасьведчаньні не паказвалі».

Супраць абвінавачанага сьведчыў АМАПавец родам з Клімавічаў, капітан Аляксандар Юдзін. Міліцыянт казаў, што чарак трымаў плякат, а калі затрымлівалі клікаў на дапамогу. Выкарысталі супраць затрыманага фізычную сілу. Паказвалі яму пасьведчаньне. Затрымліваў абвінавачанага таксама АМАПавец родам з аграгарадка Званец Сяргей Ярмолін.

15:05 16.3.2017

Адзін з затрыманых у судзе Цэнтральнага раёну, ​Андрэй Навакоўскі, моцна зьбіты. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібы распыліў газ у час затрыманьня.

14:56 16.3.2017

Анастасія Ранько — 12 сутак арышту.

14:43 16.3.2017

Грамадзянін Расеі Павал Маркаў асуджаны на 15 сутак, абвясьціў галадоўку

Павал Маркаў
Павал Маркаў

У судзе Цэнтральнага раёну Менску затрыманы 15 сакавіка грамадзянін Расеі Павал Маркаў атрымаў 15 сутак і абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага рашэньня.

Маркаў заявіў, што наагул ня ўдзельнічаў у акцыі — яго затрымалі, калі ён гуляў па горадзе. Пасьля абвяшчэньня прысуду арыштаваны абвясьціў галадоўку.

Усяго ў менскія суды, якія разглядаюць справы затрыманых у сувязі з «маршам недармаедаў», дастаўленыя каля 40 чалавек. Іх абвінавачваюць у парушэньні правілаў правядзеньня мітынгаў і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

Загрузіць яшчэ

Глядзець камэнтары (22)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG