Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трапіў у кадар Свабоды — выклікалі ў РАУС


Вітольд Ашурак

Актывіста зь мястэчка Бярозаўкі Лідзкага раёну Вітольда Ашурка выклікаюць у РАУС, каб скласьці пратакол за ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Менску. Актывіст мяркуе, што яго хочуць засудзіць, каб ён ня мог прыняць удзел у акцыі 25 сакавіка ў Менску.

Паводле Ашурка, позву ў Лідзкі РАУС яму прынеслі з пошты, а потым яшчэ зьявіўся ўчастковы міліцыянт і патлумачыў, што трэба зьявіцца ў РАУС для азнаямленьня з матэрыяламі праверкі і складаньня адміністрацыйнага пратаколу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Менску 17 лютага.

— Міліцыянт мне сказаў, што я трапіў у кадар менавіта Свабоды. Я быў тады ў Менску, але хутчэй сярод разявакаў: не выступаў там, не знаходзіўся сярод актыўных. Думаю, што робіцца гэта знарок — дзеля таго, каб я ня змог браць удзел у акцыі 25 сакавіка ў Менску. А яшчэ 26-га плянуецца акцыя ў Лідзе — так што, думаю, што мяне засудзяць на суткі.

Бярозаўскі грамадскі актывіст Вітольд Ашурак неаднаразова штрафаваўся і зьнявольваўся ўладамі за ўдзел і прысутнасьць на мірных грамадзкіх акцыях.

XS
SM
MD
LG