Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перадача вязьню на Акрэсьціна: 5 кіляграмаў на 3 дні

Каля спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна ў Менску пасьля вулічных  акцыяў пратэсту — чэргі людзей з перадачамі для палітвязьняў.
1/15 Каля спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна ў Менску пасьля вулічных  акцыяў пратэсту — чэргі людзей з перадачамі для палітвязьняў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Бацькі, сваякі і сябры прыязджаюць зь Менску і іншых гарадоў Беларусі, каб даведацца пра лёс сваіх блізкіх і перадаць неабходныя рэчы.   
2/15 Бацькі, сваякі і сябры прыязджаюць зь Менску і іншых гарадоў Беларусі, каб даведацца пра лёс сваіх блізкіх і перадаць неабходныя рэчы.   
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Дзяжурныя міліцыянты запускаюць у будынак паводле чаргі, якую складаюць самі прысутныя.  
3/15 Дзяжурныя міліцыянты запускаюць у будынак паводле чаргі, якую складаюць самі прысутныя.  
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Перадачу для зьняволенага прымаюць толькі адзін раз на тры дні, таму важна скласьці толькі самае неабходнае. 
4/15 Перадачу для зьняволенага прымаюць толькі адзін раз на тры дні, таму важна скласьці толькі самае неабходнае. 
Паказаць яшчэ Паказаць менш
У першы дзень пасьля арыштаў і судоў каля турмы на Акрэсьціна заўсёдныя чэргі. 
5/15 У першы дзень пасьля арыштаў і судоў каля турмы на Акрэсьціна заўсёдныя чэргі. 
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Каб перадача была прынятая, у заяве мусіць быць перапісаныя ўсе рэчы. 
6/15 Каб перадача была прынятая, у заяве мусіць быць перапісаныя ўсе рэчы. 
Паказаць яшчэ Паказаць менш
"Абед палітвязьня" -- кантэйнэры з прыгатаванымі прадуктамі
7/15 "Абед палітвязьня" -- кантэйнэры з прыгатаванымі прадуктамі
Паказаць яшчэ Паказаць менш
У пераліку прадуктаў у турму перадусім тыя, што доўга не псуюцца 
8/15 У пераліку прадуктаў у турму перадусім тыя, што доўга не псуюцца 
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Многія з бацькоў шакаваныя затрыманьнем і зьняволеньнем іх дзяцей.
9/15 Многія з бацькоў шакаваныя затрыманьнем і зьняволеньнем іх дзяцей.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Заявы на перадачу даводзіцца складаць у непрыдатных для гэтага ўмовах.
10/15 Заявы на перадачу даводзіцца складаць у непрыдатных для гэтага ўмовах.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Разам з перадачай — колькі словаў падтрымкі ад родных.
11/15 Разам з перадачай — колькі словаў падтрымкі ад родных.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
12/15
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Трэба сьпяшацца  — дзяжурны міліцыянт доўга не чакае.
13/15 Трэба сьпяшацца  — дзяжурны міліцыянт доўга не чакае.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Чэргі каля турмы для міліцыянтаў  — звыклая зьява.
14/15 Чэргі каля турмы для міліцыянтаў  — звыклая зьява.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
15/15
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Ці прымуць перадачу ў турму на Акрэсьціна ў Менску не ад сваяка? Ці можа яна важыць 10 кіляў? У які час прымаюць? Карэспандэнт Свабоды пераадрасаваў дзяжурнаму турмы на Акрэсьціна пытаньні, якія найчасьцей задаюць тыя, хто сабраўся перадаваць пасылку вязьню ізалятару.

1. Перадачы прымаюць ад блізкіх сваякоў вязьня: ад бацькоў, братоў-сёстраў, бабуляў-дзядуляў. У іншых выпадках пішацца заява, якая асобна разглядаецца кіраўніцтвам ізалятара.

2. Вага перадачы — да 5 кіляў. Наступную вагой да 5 кіляў можна перадаваць толькі праз 3 дні. Калі перададзеная перадача лягчэйшая за 5 кг, то вагу, якую ня выкарысталі, да заканчэньня трохдзённага тэрміну кампэнсаваць не дазваляюць.

3. Склад перадачы. У 5 кіляў уваходзяць ня толькі харчы, але і кнігі, газэты ці адзежа. З харчоў прымаюць хлеб, печыва, сухафрукты, сала, сыравэнджаную каўбасу, цукеркі (але без начынкі). Таксама пітную ваду, сокі ў празрыстай бутэльцы. Малочных вырабаў не прымаюць.

4. Час прыёму перадач: з 10 раніцы да 13 ва ўсе дні, уключна з выходнымі і сьвяточнымі.

15 сакавіка пасьля «Маршу недармаедаў» у Менску затрымалі і на наступны дзень асудзілі да адміністрацыйнага арышту больш за 50 чалавек. Яны атрымалі тэрміны ад 12 да 15 дзён.

20 сакавіка, паводле праваабаронцаў «Вясны», у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў адмовіліся прымаць заявы ад наведнікаў, якія не былі блізкімі сваякамі затрыманых, але жадалі перадаць ім перадачы. Начальнік ЦІП Іван Сакалоўскі патлумачыў БелаПАН спыненьне прыёму заяваў не ад сваякоў затрыманых тым, што «ў нас яны ўсім забясьпечаныя».

Яны сустрэнуць Дзень Волі ў турме. Поўны сьпіс арыштаваных. Абнаўляецца

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG