Вользе Жураўскай так і не ўдалося пераканаць судзьдзю, што яна ня брала ўдзелу ў акцыі, а толькі здымала відэа для свайго каналу. Суд пастанавіў пакараць блогерку штрафам у памеры 15 базавых велічынь.
Суд у Казані пастанавіў спагнаць з Міністэрства фінансаў Расеі 20 тысяч расейскіх рублёў на карысьць пацярпелага за 21 удар электрашокерам ў аддзяленьні паліцыі.
30 сакавіка з ізалятара на Акрэсьціна вызваліўся журналіст Дзяніс Івашын. Былы арыштант расказаў пра галадоўку пратэсту, якую працягвае трымаць ягоны сукамэрнік Валянцін Корзьнікаў.
29 сакавіка пасьля 15 сутак арышту выйшлі на волю магілёўскія актывісты — старшыня абласной філіі АГП Уладзімер Шанцаў і прадстаўнік БХД Алег Аксёнаў, асуджаныя за арганізацыю і ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбыўся 17 лютага.
Суд у Магілёве апраўдаў праваабаронца Андрэя Бандарэнку
Дзьмітры Мішакоўскі атрымаў 5 сутак адміністрацыйнага арышту пасьля акцыі 25 сакавіка. Кажа, што прыйшоў на дэманстрацыю ўпершыню, бо «ўсё надакучыла». 30 сакавіка выйшаў на волю. Яго ніхто не сустракаў, бо сям’я ня ведала, што ён у турме.
Напярэдадні «Маршаў недармаедаў» 15 сакавіка, а таксама падчас і пасьля іх былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Затрыманьні адбываліся ў тым ліку перад маршам у Менску, дзе акцыя была дазволеная ўладамі. Пасьля маршу «людзі ў цывільным» напалі на тралейбус, у якім ехалі анархісты.
МУС Кіргізстану правярае на дакладнасьць сюжэт праграмы «Жди меня» на расейскім Першым канале, які выйшаў у эфір 24 сакавіка. У праграме распавядалі гісторыю расейца, які нібыта 16 гадоў правёў у рабстве ў сяле Орта-Арык Талаской вобласьці.
У Горадні вынесеныя чарговыя прысуды за акцыю «недармаедаў», якая адбылася там 15 сакавіка.
Актывістка «Маладой Беларусі» зь Берасьця Натальля Папкова выйшла на волю зь берасьцейскага ізалятара часовага ўтрыманьня 29 сакавіка пасьля 7 сутак арышту за берасьцейскі «Марш недармаедаў» 12 сакавіка.
Гомельскі апазыцыянэр Уладзімер Кацора расказаў Свабодзе, як перажыў 12 сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю «маршу недармаедаў» у Гомлі 16 лютага.
На краўндфандынгавай плятформе talaka.by абвешчаны збор сродкаў для выпуску кнігі доктара гістарычных навук Віктара Шведа, прысьвечанай антырасейскаму паўстаньню 1863 году.
Свабодны тэатар прыйшоў падтрымаць затрыманых за ўдзел у акцыі на Дзень Волі, якія цяпер знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна. Такім чынам Свабодны тэатар распачынае ўсебеларускі культурны чэлендж «Музычная перадача».
27-гадовы Раман Васільеў — адзін з шасьці актывістаў «Маладога Фронту», якія знаходзяцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
Сёньня зь Вячаславам Касінеравым у СІЗА № 1 сустрэнецца адвакат. Родныя аднесьлі перадачу: не ўзялі арэхі з разынкамі і кнігі — на Валадарцы можна чытаць толькі Крымінальны кодэкс і Біблію, паведамілі ахоўнікі.
На афіцыйным партале Бэрліну агенцтва па найму статыстаў Optronic HR GmbH разьмясьціла некалькі заявак у рамках падрыхтоўкі вучэньняў НАТО. Арганізацыя шукае людзей, якія змогуць выканаць ролі расейцаў, чэхаў і палякаў.
Абсэрваторыя абароны праваабаронцаў Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH-OMCT) зьвярнулася да беларускіх уладаў з заклікам вызваліць усіх затрыманых праваабаронцаў, а таксама расьсьледаваць паведамленьні аб жорсткім абыходжаньні зь імі.
Разгляд справы былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі працягваецца сёньня ў судзе Ленінскага раёну Магілёва.Тэрмін ягонага зьняволеньня заканчваецца 31 сакавіка 2017 году.
Пасьля таго, як 25-га сакавіка намесьнік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Пётра Падгурскі выйшаў на плошчу Перамогі і абвясьціў, што масавая акцыя забароненая, трое актывістаў пайшлі да яго на прыём.
Актывіста АГП, афіцэра міліцыі, капітана запасу Ўладзімера Няпомняшчых зноў будуць судзіць у адміністрацыйнай справе: гэтым разам за «прапаганду альбо публічнае дэманстраваньне нацысцкай сымболікі».
Адседзеўшы 15 сутак за ўдзел у бабруйскім мітынгу «недармаедаў» 12 сакавіка, Яўген Глагольеў-Васьковіч вярнуўся да хаты, до жонкі й маленькай дачкі, ды расказаў Свабодзе акалічнасьці сваёй справы.
У Пецярбургу «дальнабойнікі» ўзялі пад ахову сямʼю арыштаванага лідэра Абʼяднаньня перавозчыкаў Расеі Андрэя Бажуціна.
Уладзімер Шанцаў (АГП) і Алег Аксёнаў (БХД) вызваленыя з ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе адбывалі па 15 сутак за ўдзел у «маршы недармаедаў», якія ладзіўся ў Магілёве 15 сакавіка.
На мінулым тыдні Крысьціян Шынкевіч быў звычайным студэнтам БДПУ імя Максіма Танка. Вучыўся на выкладчыка хіміі і біялёгіі. А ўчора яго адлічылі. Як твіт аб прыбіральнях ва ўнівэрсытэце паўплываў на ягоны лёс і чаму ён рады суткам на Акрэсьціна, хлопец расказаў Свабодзе.
Актывістка «Маладой Беларусі» зь Берасьця Натальля Папкова, якую даставілі сёньня на псыхіятрычную экспэртызу, ужо на волі. На яе склалі чарговы пратакол за акцыю «недармаедаў» 19 лютага ў Берасьці.
У перадачы «Толькі жанчыны» пра справядлівасьць і салідарнасьць вядучая Ганна Соўсь гутарыць з блізкімі затрыманых па так званай справе «Белага легіёну» былой жонкай Міраслава Лазоўскага Нінай Шыдлоўскай, нявестай затрыманага Віктара Данілава Юлія Бурштановіч і жонкай лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча Настай Дашкевіч.
На волю пасьля 15 сутак арышту выйшаў сябра гарадзенскай арганізацыі БХД Сяргей Верамеенка. Ён быў асуджаны за ўдзел у «Маршы недармаедаў».
«Пакуль Леанід Кулакоў адбывае 25 сутак арышту за ўдзел у акцыях пратэсту, судовыя выканаўцы забіраюць ягоную машыну — карміліцу», — напісала ў Фэйсбуку актывістка Юлія Сьцяпанава.
Двух грамадзян Украіны, якія ўтрымліваюцца ў турме на завулку Акрэсьціна, 29 сакавіка наведала адвакатка.
Паводле сваякоў затрыманага 25 сакавіка спадара Валера, які ў міліцыі адмаўляўся назваць сваё прозьвішча, 28 сакавіка яго асудзілі на 15 сутак за непадпарадкаваньне міліцыі і дробнае хуліганства.
Адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Ўладзімер Някляеў быў затрыманы ў Берасьці напярэдадні Дня Волі, калі вяртаўся цягніком з Варшавы.
Палітыкі, праваабаронцы, удзельнікі акцый пратэсту падводзяць вынікі «Маршаў недармаедаў» у Менску і рэгіёнах, прагназуюць далейшае разьвіцьцё падзеяў і разважаюць, ці варта працягваць акцыі пратэсту.
29 сакавіка ў Ленінскім судзе Магілёва адбываецца суд над вязьнем Андрэем Бандарэнкам. Былому кіраўніку праваабарончай установы «Плятформа» пагражае яшчэ да 2 гадоў зьняволеньня, пасьлязаўтра ён мог бы выйсьці на волю.
Беларускі пісьменьнік, ляўрэат сёлетняй прэміі «Дэбют» і леташняй «Залатой літары» Андрусь Горват апублікаваў на Facebook адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі.
«Тое, што зрабіў Вячаслаў, — проста жарт. Гэта проста выказваньне свайго погляду. За пазыцыю чалавека душаць. Гэта проста абсурд!» — кажа Марына Насевіч.
Актывістку «Маладой Беларусі» зь Берасьця Натальлю Папкову зноў павезьлі ў псыхіятрычны дыспансэр, перадае карэспандэнт Свабоды.
Гэта не адзіныя іншаземцы, якіх у мінулыя выходныя затрымалі ў Беларусі. Вядома пра брытанскага журналіста Філіпа Ўорыка, зь якога зьдзекаваліся ў пастарунку.
Пасьля затрыманьня рэдактар сайту realbrest.by Дзяніс Марук зьняў у лякарні пабоі: ён сьцьвярджае, што ў Ленінскім РАУС Берасьця яго жорстка зьбілі, «білі галавой аб сьцяну і падлогу, лыжкай расьціскалі зубы».
Шэсьць гадзін у аддзяленьні міліцыі 25 сакавіка правёў брытанскі журналіст Філіп Ўорык (Filip Warwick). Ён пацярпеў зьбіцьця, а беларускія праваахоўнікі ўвесь гэты час адмаўляліся паведаміць пра яго ў брытанскую амбасаду.
Экс-фігуранту «справы графіцістаў» Вячаславу Касінераву прад’яўлена абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу — «хуліганства».
Прысутныя ў судовай залі аплядысмэнтамі сустрэлі палітвязьня Андрэя Бандарэнку, якога сёньня зноў судзяць.
Як стала вядома «Свабодзе», у аўторак 28 сакавіка КДБ затрымаў яшчэ аднаго меркаванага фігуранта справы «Белага легіёну» — 25-гадовага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага гістарычнага музэю Аляксандра Зімніцкага.
На волю з ізалятару УУС Гомельскага аблвыканкаму выйшаў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы афіцэр міліцыі Ўладзімер Няпомняшчых.
«Я ня думала, што ў 21 стагодзьдзі такія рэчы могуць адбывацца, і каб пры гэтым прысутнічалі адэкватныя на выгляд людзі», — сказала Свабодзе жонка Алеся Лагвінца, асуджанага 27 сакавіка на 10 сутак нібыта за брыдкаслоўе.
29 сакавіка ў Ленінскім судзе Магілёва адбудзецца суд над вязьнем Андрэем Бандарэнкам. Былому кіраўніку праваабарончай установы «Плятформа» пагражае яшчэ да 2 гадоў зьняволеньня.
У час менскай акцыі на 25 сакавіка быў затрыманы пэнсіянэр на імя Валер, які адмовіўся назваць сваё прозьвішча міліцыянтам.
У сьпісе пасьлядоўна ідуць: прозьвішча (у альфабэтным парадку) і імя (калі прозьвішча невядомае, толькі імя), горад затрыманьня, дата затрыманьня, колькасьць прысуджаных сутак адміністратыўнага арышту, дата выхаду на волю.
Лаўрэнцьеў быў адным з найбольш актыўных удзельнікаў «Маршу недармаедаў» у Горадні, які адбываўся 15 сакавіка. Ён быў адзіны, каго міліцыя затрымала адразу пасьля акцыі і зьмясьціла ў ізалятар.
Берасьцейскі партал realbrest.by паведаміў пра затрыманьне свайго рэдактара Дзяніса Марука.
Загрузіць яшчэ