Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя праваабаронцы заступіліся за беларускіх калегаў


АМАП уварваўся ў офіс праваабарончага цэнтру «Вясна», затрымаў усіх прысутных. Кадры з трансьляцыі Адар’і Гуштын (БелаПАН) на Facebook. 25 сакавіка 2017 году
АМАП уварваўся ў офіс праваабарончага цэнтру «Вясна», затрымаў усіх прысутных. Кадры з трансьляцыі Адар’і Гуштын (БелаПАН) на Facebook. 25 сакавіка 2017 году

Абсэрваторыя абароны праваабаронцаў Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH-OMCT) зьвярнулася да беларускіх уладаў з заклікам вызваліць усіх затрыманых за апошнія дні праваабаронцаў, а таксама расьсьледаваць паведамленьні аб жорсткім абыходжаньні зь імі.

У лісьце гаворыцца пра шкадаваньне з нагоды новай сэрыі арыштаў і зьнявагаў беларускіх праваабаронцаў. У час масавых акцыяў пратэсту апошніх дзён некалькі праваабаронцаў былі асуджаныя за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», хоць яны вялі законны маніторынг акцыяў.

«Беларускія ўлады выкарыстоўваюць затрыманьне ў якасьці сродку для адхіленьня праваабаронцаў ад наведваньня мірных пратэстаў і назіраньня за масавымі парушэньнямі і адвольнымі затрыманьнямі мірных дэманстрантаў. Свабода сходаў не караецца, і гэта не абмяркоўваецца. Рэпрэсіі павінны быць спыненыя неадкладна», — заявіў прэзыдэнт FIDH Дымітрыс Крыстопуляс.

У офіс «Вясны» ўварваўся АМАП — затрыманыя 57 праваабаронцаў і журналістаў, у тым ліку замежных

Таксама ў лісьце зьвяртаецца ўвага на жорсткае абыходжаньне з затрыманымі. Аднаго з затрыманых, сябра праўленьня Беларускага Хэльсынскага камітэту Паўла Левінава, давялося везьці з РАУС у шпіталь з прычыны гіпэртанічнага крызу, у шпіталі ён быў пад пастаянным наглядам міліцыі. А затрыманы ў офісе «Вясны» разам зь дзясяткамі беларускіх і замежных журналістаў і праваабаронцаў Аляксей Лойка застаецца ў шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай.

«Беларускія ўлады павінны забясьпечыць мірным мітынгоўцам ажыцьцяўленьне іхных правоў, забясьпечыць іх псыхалягічную і фізычную недатыкальнасьць», — выводзіць генэральны сакратар FIDH-OMCT Геральд Штабэрак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG