Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 гадоў у рабстве — дзьве вэрсіі адной гісторыі, расказанай Першым расейскім каналам і карэспандэнтам «Настоящего времени»


МУС Кіргізстану правярае на дакладнасьць сюжэт праграмы «Жди меня» на расейскім Першым канале, які выйшаў у эфір 24 сакавіка. У праграме распавядалі гісторыю расейца, які нібыта 16 гадоў правёў у рабстве ў сяле Орта-Арык Талаской вобласьці.

«Мы правяраем гэтую інфармацыю. Але пакуль мы ня можам пацьвердзіць гэты факт [рабства], бо можа быць зусім наадварот. Напрыклад, летась расейскія СМІ перадалі, што нібыта ў Кіргізстан гвалтоўна вывезьлі дваіх дзяцей, зьдзекаваліся зь іх. А потым высьветлілася, што іх проста вывезьлі з краіны, і да гэтага часу амбасада не высьветліла як», — заявілі ў прэс-службе МУС.

Паводле сюжэту Першага каналу, расеец Сяргей Чорненькі 16 гадоў нібыта правёў у рабстве ў Талаской вобласьці Кіргізстану.


«Я быў там рабом. За ўсе 16 гадоў у мяне не было ніводнага выхаднога. Працаваў ад усходу да заходу сонца, — падзяліўся сваёй гісторыяй з журналістам Першага каналу Сяргей Чорненькі. — Жыў у „бярлозе“ паўтара на паўтара мэтра. Мне нават дзякуй не казалі».

Карэспандэнт «Настоящего времени» Жыбек Бегаліева наведала вёску, дзе расеец нібыта знаходзіўся ў «рабстве», і знайшла тое месца, дзе здымачная група знайшла ўцекача, які нібыта цудам выратаваўся.



Карэспандэнту НВ удалося знайсьці недакладнасьці ў рэпартажы расейскага Першага каналу, а менавіта:

Месца, дзе нібыта сустрэлі Сяргея Чорненькага: на самай справе момант сустрэчы зьняты не ў Таласкай вобласьці, як сьцьвярджаюць карэспандэнты праграмы «Жди меня», а ў Чуйскай, у 80 км ад Бішкеку.

Жыхары вёскі паведамілі, што ніхто сілком Сяргея Чорненькага не трымаў. «Ён мог зайсьці да любога з суседзяў, меў зносіны з усімі. Яны яго кармілі, давалі грошы. Калі б ён хацеў, пайшоў бы, хто яго трымаў. Ён проста ня ведаў куды ісьці, было б куды, пайшоў», — сказаў жыхар вёскі Талент Наматаў.



Чалавек, які нібыта трымаў расейца ў рабстве, Саарбек Мамбеталіеў, паведаміў карэспандэнту НВ, што ён некалькі разоў спрабаваў адшукаць родных Сяргея Чорненькага — па яго словах, ён дасылаў у Краснакаменск не адну тэлеграму.

Паводле Мамбеталіева, адзін з суседзяў, якія працуюць у Чыце, знайшоў жонку Сяргея Чорненькага, аднак жанчына ад мужа адмовілася: «Жонка сказала: „Для нас ён даўно памёр“. Праўда, малодшая дачка сказала, што паедзе разам з нашым суседам у Кіргізстан паглядзець на бацьку, але раніцай, калі ён паехаў па яе, маці не дазволіла дачцэ ехаць».
Саарбек Мамбеталіеў паказаў пакой, у якім жыў расеец. У гаспадарцы ён займаўся быдлам, за работу грошай яму плацілі трохі, але паілі, кармілі і апраналі, сказаў фэрмэр.

Па словах жыхароў вёскі, расейцу давалі поўную свабоду: «Ён шпацыраваў дзе хоча. Калі ён толькі прыйшоў, сапраўды, быў алкаш, выглядаў жудасна. Я сьцірала яго вопратку таксама, як і сваіх дзяцей. Ён сам ніколі ня мыў. Я сілком прымушала яго мыцца, каб ён чыстым быў, таму што госьці прыходзяць, людзі».

Атыркуль Сулайманава распавяла, што расеец зьявіўся ў іх у вёсцы 16 гадоў таму. Як яна зразумела зь яго аповеду, ён прыехаў з Расеі, прадаўшы бацькоўскі дом, усё грошы прапіў, а пашпарт страціў.

Падобную гісторыю «выратаваньня» год таму паказалі адразу некалькі фэдэральных расейскіх каналаў. Тады супрацоўнікі амбасады нібыта выратавалі ад продажу на органы дзяцей грамадзянкі Расеі. Малым тады таксама зрабілі ў пасольстве пашпарты і вывезьлі ў расейскі дзіцячы дом. Аднак пазьней, мясцовыя журналісты высьветлілі, што гэтая гісторыя таксама апынулася выдуманай расейскімі журналістамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG