Рок-гурт Brutto дае першы канцэрт у Менску пасьля доўгага перапынку.
Паводле апытаньня Інстытуту Гэлапа, 70% жанчын і 66% мужчын на сьвеце хочуць, каб жанчыны працавалі на аплачванай працы.
У Баранавічах міліцыя склала пратаколы на пяцёх удзельнікаў акцыі супраць прэзыдэнцкага дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», якая прайшла ў Баранавічах 26 лютага.
Праваабарончая група Чаліма (Cheollima Civil Defense) распаўсюдзіла відэа, на якім мужчына, які сьцьвярджае, што зьяўляецца сынам Кім Чэн Нама, забітага ў Малайзіі брата лідэра КНДР Кім Чэн Ына, паведамляе, што хаваецца разам са сваёй маці і сястрой.
Былая настаўніца з Жыткавіцкага раёну Людміла Богуш хоча прадаць мэдаль «За працоўную доблесьць», а за выручаныя грошы заплаціць за сына «дармаедзкі» падатак.
Хто гэтыя жанчыны, якія ў любое надвор’е зьбіраюць подпісы і раздаюць незалежную прэсу? З адной з такіх актывістак сустрэўся карэспандэнт Свабоды.
Аляксандар Лукашэнка 7 сакавіка ўручыў узнагароды чыноўнікам і шматдзетным матулям, а таксама генэральскія пагоны шэрагу афіцэраў.
19-гадовая Яна Шут зь Менску — адна з наймацнейшых прадстаўніц усясьветнага снукеру. Нягледзячы на малады ўзрост, у багажы ўжо ўзнагароды ўсясьветных і эўрапейскіх першынстваў. А ці жаночая гэта справа — узброіцца більярдным кіем?
Аўтар 12 кніг, у тым ліку рамана пра жаночую банду „Белая муха — забойца мужчын“, Альгерд Бахарэвіч у дзень барацьбы жанчын за свае правы размаўляе з Радыё Свабода пра каханьне да жонкі, страх фэмінізму і інстынкт паляўнічага.
Ежы Грыгенчы быў затрыманы ў мікрараёне Альшанка ў момант, калі расклейваў улёткі, якія запрашалі жыхароў гораду на акцыю 15 сакавіка супраць дэкрэту № 3. Акцыю забаранілі горадзенскія ўлады.
Сябра «Моладзі БНФ», 10-клясьнік зь вёскі Чарнаўчыцы, што ў Берасьцейскім раёне, паведаміў Свабодзе пра ціск, які на яго і яго сямʼю чыніць школа пасьля ўдзелу ў акцыі «Марш недармаедаў» 5 сакавіка ў Берасьці.
7 сакавіка ў ІЧУ Ленінскага РАУС Берасьця паведамілі, што для адміністрацыйна арыштаваных прымаюць толькі вопратку і гігіенічныя прылады, а ежу — толькі пасьля таго, як будзе аплочана ўтрыманьне ў ізалятары.
90-гадоваму жыхару Слаўгараду, вэтэрану вайны і сябру партыі БНФ Феліксу Шкірманкову выплацілі з затрымкаю ў тры тыдні лютаўскую пэнсію. Сёньня яе прынесла паштарка.
Сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслава Паўлінковіча вінавацяць у разьмяшчэньні ў інтэрнэце відэароліка парнаграфічнага зьместу. Паводле Станіслава, крымінальная справа супраць яго не заведзеная, але ён застаецца ў статусе падазраванага. У яго забралі кампутар з маніторам і спрабавалі ў Ленінскім аддзеле міліцыі ўзяць паказаньні. Абвінавачаньняў актывіст не прызнае.
Сустаршыня «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч цяпер у сваёй кватэры зь сям’ёй. Дзе актывіст Сяргей Пальчэўскі, дагэтуль невядома. Ягоны тэлефон маўчыць, а ў Савецкім і Першамайскім РУУС дзяжурныя сказалі карэспандэнту Свабоды, што «такога грамадзяніна не затрымлівалі».
У Магілёве блізу 14 гадзіны да сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслава Паўлінковіча прыйшла міліцыя.
Курманбек Бакіеў, прэзыдэнт Кіргізстану ў 2005–2010 гадах, расказвае пра абставіны ўцёкаў сем гадоў таму і пра свой цяперашні побыт у Беларусі, пра гатоўнасьць удзельнічаць у судах на радзіме празь відэасувязь, пра жончыну працу, сяброўства з Лукашэнкам, пра сваю вышыванку і беларускую мову, якую до
Натальля Папкова стала адной зь лідэраў берасьцейскіх маршаў недармаедаў. Яе, што ўзяла ў рукі мэгафон і павяла за сабой людзей, празь некаторы час у сацыяльных сетках пачалі называць нават «берасьцейскай Жаннай д’Арк».
Прапагандысцкі фільм БТ «Званок сябру» ацэньвае былы палітвязень Зьміцер Дрозд.
У праграме «Спэцыяльны рэпартаж» пра масавыя акцыі пратэсту супраць дэкрэту пра «дармаедзтва» вядоўца заявіў, што перад 3 ліпеня 2014 году ў Бабруйску быў затрыманы «анархіст Сяргей Раманаў», які накіроўваўся ў Менск на сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці. У ягоным заплечніку нібыта знайшлі 155 грамаў тратылу.
Лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч паведаміў у фэйсбуку пра апошні вечар абаронцаў Курапатаў і аб працягу барацьбы.
«Каб зьбіць са сьледу расейскія спэцслужбы, мяне пасадзілі ў маленькі лёгкаматорны самалёцік і даставілі наўпрост у Стакгольм. Борт з выкупленым на маё імя квітком паляцеў безь мяне», — туркмэнскі палітуцякач, які жыве ў Швэцыі, пра закулісьсе свайго вызваленьня зь беларускай турмы.
Ян Мельнікаў наведаў Радыё Свабода і адказаў на пытаньні беларускай і ўкраінскай рэдакцый.
Лідэры кампаніі «Гавары праўду» правялі сустрэчу з намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком. Гаворка ішла пра «дэкрэт аб дармаедах», эканамічныя рэформы і шырокае абмеркаваньне законапраектаў.
У адказе заяўнікам гаворыцца, што ў пададзенай заяўцы «ня выкананыя патрабаваньні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы адсутнасьці зьвестак, абавязковых для адлюстраваньня ў заяве на правядзеньне масавага мерапрыемства».
Пінскі актывіст Дзьмітры Сергіевіч атрымаў 4 сакавіка позву ў пракуратуру на блянку часоў БССР. Як ён сказаў Свабодзе, позву яму прынесьлі дамоў два супрацоўнікі міліцыі.
Удзельнікі гомельскага «Маршу недармаедаў», які прайшоў 19 лютага, праз пошту пачалі атрымліваць адміністрацыйныя пратаколы з Цэнтральнага райаддзелу міліцыі.
Прадпрымальнікі на апусьцелых гарадзенскіх рынках кажуць, што насамрэч ранейшых рынкаў у горадзе ўжо не засталося, бо гандаль на іх амаль спыніўся. Самі яны выходзяць сюды па старой звычцы. І расказваюць, куды пазьнікалі з рынкаў іхнія калегі.
Памёр былы старшыня Менскага гарвыканкаму Васіль Шарапаў. Летась 25 жніўня ён адзначыў 100-гадовы юбілей і стаў міжвольным сьведкам самых значных палітычных працэсаў ХХ стагодзьдзя.
У інтэрвію Свабодзе Натальля Папкова сказала, што яе зьмясьцілі ў псыхіятрычны шпіталь, каб спыніць яе грамадзкую дзейнасьць і не дапусьціць да ўдзелу ў Маршы недармаедаў 5 сакавіка ў Берасьці. Але гэта марныя намаганьні, сказала Папкова.
6 сакавіка ў Ленінскім судзе Берасьця адбыўся суд над актывістам Андрэем Шарэндам, якога вінавацяць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі 26 лютага.
Сустаршыня парты БХД Павал Севярынец з калегамі напісалі кнігу пра 100 выдатных дзеячоў беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
Тры тыдні таму галоўны рэдактар «Народнай Волі» Ёсіф Сярэдзіч сам-насам сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і выступіў зь ініцыятывай арганізаваць «нацыянальны круглы стол».
Грамадзянка Расеі, якая, як мяркуецца, была зьвязаная з Меўлютам Алтынташем, забойцам расейскага амбасадара ў Турэччыне Андрэя Карлава, арыштаваная ў Анкары.
З раніцы панядзелка валянтэры пачалі разьбіраць намётавы лягер каля Курапатаў, які ўзьнік два тыдні таму, каб спыніць будаўніцтва офіснага цэнтру ля Курапацкага мэмарыялу.
Парлямэнт Казахстану канчаткова зацьвердзіў зьмены ў канстытуцыю краіны, якія прадугледжваюць згортваньне часткі прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў і іх пераразьмеркаваньне паміж чыноўнікамі і заканадаўцамі.
Учора на могілках Сьв. Панкрата ў паўночным Лёндане адбылося адкрыцьцё помніка на магіле айца Аляксандра Надсана. Аўтар помніка — скульптар Гэнік Лойка.
Ініцыятыву прапанавалі на сойме Партыі БНФ, слонімскія актывісты яе падтрымалі.
5 сакавіка ў Менску ў актывісткі ініцыятывы «Эўрапейская Беларусь» Маі Навумавай канфіскавалі пачак налепак з запрашэньнем на Дзень Волі.
На 15-ы дзень акцыі пад будоўляй каля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» актывісты паступова згортваюць лягер. Як кажа ініцыятар акцыі Зьміцер Дашкевіч, упершыню «Малады Фронт» сам згортвае сваю акцыю.
На 15-ы дзень акцыі пад будоўляй каля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» актывісты паступова згортваюць лягер.
Ленінскі суд Берасьця мае разгледзець адміністрацыйную справу Андрэя Шарэнды, якога затрымалі 3 сакавіка. Мэдычная камісія лякарні будзе ацэньваць псыхічны стан Натальлі Папковай, якую прымусова зьмясьцілі ў псыхіятрычны стацыянар.
Акцыя «Марш недармаедаў» ў Берасьці сабрала каля 1000 чалавек. Упершыню за многія гады столькі берасьцейцаў выйшлі выказаць пратэст на вуліцы. Характэрна, што ў берасьцейскага пратэсту выявіліся новыя лідэры.
Некалькі чалавек зьвярнуліся да каардынатаркі аргкамітэту БХД Тацяны Севярынец з тым, што на прадпрыемствах гораду з удзельнікамі «Маршаў недармаедаў» 19-га і 26-га лютага вядуцца «прафіляктычныя гутаркі».
Актывістка «Маладой Беларусі» Натальля Папкова зь Берасьця ад пятніцы трымае галадоўку ў Берасьцейскім псыханэўралягічным дыспансэры.
Пра гэтую карыкатуру раніцай 5 сакаіка паведаміў блогер Антон Матолька. Ён сфатаграфаваў выяву экс-міністра працы ў поўны рост, наклееную на плоце каля кавярні «Мануфактура» у дварах паміж праспэктам Незалежнасьці і вуліцай Крла Маркса.
Два разы па дарозе зь Менску да Берасьця старшыню партыі АГП Анатоля Лябедзьку і сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага затрымлівалі супрацоўнікі ДАІ.
Прынамсі 110 чалавек памерлі ад голаду ў Самалі за 48 гадзінаў. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэм’ер-міністра краіны Хасана Алі Хайра.
Пасьля суботняй актыўнасьці нядзеля ў лягеры абаронцаў Курапатаў нашмат спакайнейшая — раніцай ля «бочкі годнасьці» грэюцца шасьцёра актывістаў. Ня бачна нават «ціхароў», якія звычайна пільнуюць на бясьпечнай адлегласьці.
Загрузіць яшчэ