У перадачы «Толькі жанчыны» «Маршы недармаедаў» па ўсёй Беларусі і жорсткія рэпрэсіі супраць іх удзельнікаў і журналістаў абмяркоўваюць дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Алена Анісім, каардынатарка аргкамітэту БХД па Віцебску і Віцебскай вобласьці Тацяна Севярынец, чый сын, сустаршыня БХД Павал Севярынец, цяпер за кратамі ў Воршы, карэспандэнтка Свабоды Галіна Абакунчык, якая некалькі дзён таму была затрыманая і аштрафаваная за асьвятленьне пратэстаў у Воршы, і Ганна Соўсь.