Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын Алеся Лагвінца: У бацькі страсенне, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом носа


Алесь Лагвінец

Антон Лагвінец, сын затрыманага сёньня палітоляга Алеся Лагвінца паведаміў, што ў бацькі страсенне мозгу, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа.

Алеся Лагвінца затрымалі 23 сакавіка разам з сынам, калі яны выходзілі з кватэры на вуліцы Касманаўтаў. Антона Лагвінца адпусьцілі, а супраць Алеся Лагвінца ў судзе Маскоўскага раёну пачалі разглядаць адміністрацыйную справу па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства).

У суд выклікалі хуткую для Алеся Лагвінца і абвясьцілі перапынак. Пазьней стала вядома, што яго павезьлі ў 9-ю лякарню.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG