Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пальчэўскага КДБ канфіскавала кнігі па гісторыі, у тым ліку зь «Бібліятэкі Свабоды»


Сяргей Пальчэўскі падчас абароны Курапатаў. 2 сакавіка 2017 году

Увечары 22 сакавіка ў кватэры Сяргея Пальчэўскага супрацоўнікі КДБ правялі ператрус.

Маці Сяргея Ліліі Дзьмітрыеўне патлумачылі, што сына затрымалі паводле часткі 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу («Навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, якiя суправаджаюцца ўчыненьнем дзеяньняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкулу, а таксама фiнансаваньне цi iншае матэрыяльнае забесьпячэньне такой дзейнасьці»).

Ператрус праводзілі даволі карэктна, з панятымі-суседзямі. Канфіскавалі дыск з праграмай «Белсату» і чатыры кнігі: пра Курапаты; зь «Бібліятэкі Свабоды»; гістарычную замежнага аўтара; а таксама «Чарвяк» Зьмітра Дашкевіча, распавяла Свабодзе маці Сяргея Пальчэўскага Лідзія Пальчэўская.

Сяргей Пальчэўскі знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

XS
SM
MD
LG