Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпіс затрыманых за «масавыя беспарадкі», якіх не было. Абноўлена


КДБ Беларусі

Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае інфармацыю пра асобаў, затрыманых спэцслужбамі 21 — 22 сакавіка з прад’яўленьнем абвінавачваньня ў падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў» паводле часткі 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу.

Частка 3 артыкулу 293 КК «Масавыя беспарадкі»:

Навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, якiя суправаджаюцца ўчыненьнем дзеяньняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фiнансаваньне цi iншае матэрыяльнае забесьпячэньне такой дзейнасьці — караюцца арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў або пазбаўленьнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Пры затрыманьні часам ужывалася фізычная сіла, адбываліся ператрусы па месцы жыхарства. Ёсьць інфармацыя аб тым, што некаторыя з затрыманых знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Сьпіс асобаў дапаўняецца і месцы іх утрыманьня высьвятляюцца:

  1. Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 г.н.
  2. Афнагель Яўген, адбывае пакаранне (арышт на 15 сутак у ЦІП на Акрэсціна)
  3. Барсток Сяргей Пятровіч
  4. Васільеў Раман (ч.3 арт 293 КК)
  5. Громаў Сяргей
  6. Грэк Ільля Генадзьевіч, 1992 г.н.
  7. Гурын Юры (у СІЗА КДБ)
  8. Данілаў Віктар
  9. Дашкевіч Зьміцер (у СІЗА КДБ)
  10. Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, 1992 г.н.
  11. Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н.
  12. Комлік-Ямацін Андрэй
  13. Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г.н. (у СІЗА КДБ)
  14. Леўчанка Арцём (у СІЗА № 1)
  15. Максім С.
  16. Міхалькоў Ян Мікалаевіч
  17. Пальчэўскі Сяргей (у СІЗА КДБ)​
  18. Пашкевіч Цімур
  19. Румянцаў Уладзімер​
  20. Стрыбульскі Сяргей (Меркавана, статус высьвятляецца. Затрыманы ў аўторак ўвечары на скрыжаваньні Лібкнехта і Каржа. Бусік, каля васьмі чалавек. Вяртаўся зь сябрам пасьля працы).
  21. Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н. (у СІЗА КДБ)
  22. Васільеў Раман (статус высьвятляецца, абвінавачаны ў «навучаньні ці падрыхтоўку асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках»).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG