20 сьнежня ў Прэс-клюбе ў Менску прайшла публічная дыскусія «Аўтарытарызм сёньня», прымеркаваная да 45-годзьдзя беларускага палітоляга Віталя Сіліцкага (які заўчасна пайшоў з жыцьця ў 2011 годзе).
Сьвятлана Коржыч кажа, што яна сустракалася з кіраўнікамі пракуратуры і Сьледчага камітэту, прысутнічала на некаторых допытах, і фігуранты справы пачалі даваць паказаньні.
Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў «сьпіс Магніцкага».
Украінская журналістка Міхайліна Скорык, якая ў Менску даведалася пра забарону наведваньня Расеі і адначасова Беларусі, распавяла Радыё Свабода падрабязнасьці сваёй сустрэчы ў Фрунзэнскім раённым аддзяленьні ўнутраных спраў.
20 сьнежня на працэс над аўтарамі сайту «Рэгнум» прыйшоў вядомы праваабаронца, былы судзьдзя і адвакат Гары Паганяйла. Сваю цікаўнасьць да працэсу над «пракрамлёўскімі прапагандыстамі» Гары Паганяйла патлумачыў апасеньнямі, што «з прычыны палітызаванасьці справы будуць парушаныя правы абвінавачаных, у тым ліку на абарону».
Свабода сабрала фоты калядных і навагодніх ялінак у Менску, Вільні, Варшаве, Кіеве, Кракаве, Львове, Маскве, Санкт-Пецярбурзе, Рызе і Таліне.
Практычна поўны сьпіс датычных да Катынскага злачынства ўяўляе сабой сакрэтны загад № 001365, выдадзены 26 кастрычніка 1940 году — аб узнагароджаньні вялікай групы супрацоўнікаў НКВД за выкананьне нейкага асабліва важнага заданьня.
Філёляг Сьвятлана Богуш вырашыла падтрымаць зьняволенага Даната Скакуна і дапамагла яму здаць іспыты па беларускай мове.
Два гады Ўладзімер Вялюк зь вёскі Лукомер Бярозаўскага раёну чакаў вырашэньня сваёй праблемы. Інвалід першай групы, які перасоўваецца на вазку, пасьля рамонту дарогі каля дому аказаўся заблякаваны ў сваім двары.
Дзесяць мільярдэраў, якія зарабілі больш за ўсіх, у сукупнасьці павялічылі свой капітал на $ 204 мільярдаў.
20 сьнежня ў Прэсавым клюбе ў Менску прайшла публічная дыскусія «Аўтарытарызм сёньня», прымеркаваная да 45-годзьдзя з дня нараджэньня выбітнага беларускага палітоляга Віталя Сіліцкага. Дыскусія была прысьвечаная яго інтэлектуальнай спадчыне, а таксама ідэям яго апошняй кнігі «Доўгая дарога ад тыраніі».
Паводле статыстыкі Мінздароўя Беларусі, за 2016 год беларускі зрабілі 13,9 тысячы абортаў, зь іх 4639 (кожны трэці) — па-за арганізацыямі аховы здароўя.
Савет міністраў зацьвердзіў дактрыну нацыянальнай спажывецкай бясьпекі Беларусі да 2030 году.
Словы тэлевядучай Ксеніі Сабчак на прэсавай канфэрэнцыі 24 кастрычніка, дзе яна заявіла, што «з пункту гледжаньня міжнароднага права, Крым — украінскі», правяраецца пракуратурай на экстрэмізм. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал Дождж са спасылкай на пракурора Масквы Уладзімера Чурыкава.
Сябры грамадзкай ініцыятывы «Матчын рух 328», якая аб’ядноўвае сваякоў грамадзян, асуджаных за пашырэньне наркотыкаў, сустрэліся ў адміністрацыі прэзыдэнта з начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Аляксандрам Ільясевічам.
«Зрабілі ўсё на загад зьверху, — мяркуе ён. — Прачытаў адзін, не спадабалася, і даў каманду. А тады сьледчыя зьляпілі справу, і цяпер мы бачым, як усё на працэсе тырчыць, бо шыта белымі ніткамі».
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ААН, выдадзенай у Міжнародны дзень мігранта. У ёй адзначаецца, што доля насельніцтва Зямлі, якое стала міжнароднымі мігрантамі, вырасла з 2,8% у 2000 годзе да 3,4% сёлета.
«Лябараторыя Касьперскага» абскардзіць у судзе забарону на выкарыстаньне яе прадуктаў амэрыканскімі дзяржаўнымі структурамі.
У аўторак, 19 сьнежня, арганізацыя апублікавала свой штогадовы даклад аб свабодзе прэсы, у якім прадставіла дадзеныя па колькасці загінулых, арыштаваных і выкрадзеных журналістаў па ўсім сьвеце.
У МУС паведамілі, што колькасьць мігрантаў, якія прыцягваюцца ў краіну, за дзевяць месяцаў 2017 году скарацілася ў параўнаньні з такім жа леташнім пэрыядам амаль удвая. Другі трэнд — павелічэньне колькасьці беларусаў, якія зьяжджаюць на заробкі за мяжу.
Міхэіл Саакашвілі зьявіўся 18 сьнежня ў Генпракуратуру Ўкраіны, але адмовіўся адказваць на пытаньні.
Ніна Шыдлоўская — Жанчына году, Зьміцер Дашкевіч — Мужчына году, «Нерасстраляная паэзія» — Ініцыятыва году, Маршы недармаедаў — Падзея году і Дармаед — слова году. Такія вынікі галасаваньня ўдзельнікаў суполкі «Толькі жанчыны» у Фэйсбуку.
1,89% насельніцтва Беларусі стаіць пад назіраньнем з дыягназамі «алькагалізм» і «алькагольны псыхоз».
Рэзанансная гісторыя, якая здарылася ў Віцебску, пагражае сур’ёзнымі наступствамі для мясцовай жыхаркі і яе 15-гадовай дачкі.
«Кіраўніцтва стварыла сваю дзяржаву і адчула беспакаранасьць», — Натальля Варанкова, маці зьбітага ў Магілёўскай спэцвучэльні № 2 хлопца, расказвае, што адбывалася ў закрытай установе.
У 2018 годзе сярэдні заробак па краіне не дасягне ўзроўню ў 500 даляраў нават пры станоўчым разьвіцьці эканомікі. Пра гэта заявіла сёньня міністар працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касьцевіч.
Свабода пацікавілася, чым сёлета вылучаюцца галоўныя ёлкі ў абласных цэнтрах Беларусі.
У Расеі растуць антызаходнія настроі. Паводле дадзеных апытаньня сацыёлягаў «Лявада-Цэнтар», ЗША адмоўна ўспрымае 60 адсоткаў апытаных, Эўразьвяз — 54 працэнты. У студзені колькасьць расейцаў, якія нэгатыўна адносяцца да ЗША, складала 49%, а да ЭЗ — 47%.
Рашэньне пакуль не прынятае, але ў Літве кажуць, што «склалася спрыяльная сытуацыя» і пытаньне маюць у бліжэйшы час узьняць на ўзроўні Эўразьвязу — і літоўцы не адны такія, каму не падабаецца перавод стрэлак.
За студзень-лістапад 2017 году ў менскім грамадзкім транспарце назьбіралі штрафаў у 5,4 разы больш, чым летась. Да канца году сума штрафаў у Менску можа дасягнуць мільёну рублёў.
У Беларусі адносна лёгка весьці бізнэс, калі верыць World Bank, але эканоміка несвабодная, калі верыць Heritage Foundation. Беларускае войска сярэдняй магутнасьці, згодна з Global Firepower, але дзяржава не асабліва міралюбная — амаль як ЗША.
Міністэрства абароны Латвіі падрыхтавала папраўкі да закона аб нацыянальнай бясьпецы, у якіх пералічаны абавязкі грамадзян у выпадку вайны або ўзброенага ўварваньня.
Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі «вКонтакте» патлумачыла «ўзломам» паведамленьні ў падтрымку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, апублікаваныя ў акаўнтах памерлых людзей. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь».
Аніта Хіл, якая атрымала шырокую вядомасьць у 1990-х, падчас працэсу зацьвярджэньня на пасаду новага судзьдзі Вярхоўнага суду ЗША, узначаліць камісію дзеля расьсьледаваньня абвінавачваньняў у сэксуальных дамаганьнях у забаўляльнай індустрыі.
Былы амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол скрытыкаваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа за тэлефонную размову з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, якая адбылася пазаўчора.
Аўстрыйская народная партыя і Аўстрыйская партыя свабоды сфармавалі кааліцыйны ўрад. Пра гэта заявілі лідэры рухаў Себасьцян Курц і Хайнц-Крысьціян Штрахе.
Іракскія СМІ паведамляюць, што каля паўночнага гораду Сінджар былі выяўленыя два масавыя пахаваньні, у якіх знойдзеныя 90 целаў.
Што прынёс Беларусі год пяцідзённага бязьвізу для замежнікаў? Ці стала краіна бліжэй да Эўразьвязу? Чым не даспадобы Расеі беларускі бязьвіз? Калі беларусы атрымаюць танны Шэнген?
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына паведаміла ў інтэрвію газэце «Рэспубліка», што прэзыдэнцкія выбары могуць адбыцца датэрмінова — ужо ў 2019 годзе.
Украіна стала ахвярай вайны ў тым ліку і з прычыны беспрынцыповасьці, шматгадовай арыентацыі на Расею кіроўнай палітычнай клясы Ўкраіны. Гэта канстатавала ў інтэрвію карэспандэнту ўкраінскай Свабоды Аляксандру Лашчанку ўкраінская пісьменьніца Аксана Забужка.
Мы выбралі для вас тыя матэрыялы гэтага тыдня, якія варта было б пачытаць.
Больш за 2,4 тысячы навабранцаў прынялі прысягнулі 16 сьнежня ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў каля Барысава.
Навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа слова «Курапаты» чуюць далёка не ўпершыню, аднак выстава «Праўда пра Курапаты» дзяцей усё роўна ўражвае.
Менская мастачка Кацярына Рымашэўская напярэдадні кожнага Новага году прэзэнтуе драўляную фігурку жывёлы, якая, згодна з традыцыямі ўсходняга календара, будзе яго чарговым заступнікам. 2018-ы — год Жоўтага Землянога Сабакі. Адсюль і адпаведная сюжэтная лінія: гадаванец, будка, ланцуг. Праўда, зь нюансамі.
«Вам, нам за мінулае нашых спэцслужбаў, чэкістаў саромецца няма чаго. Няма ніякай прычыны», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 сьнежня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 100-годзьдзя органаў дзяржбясьпекі.
У Беларусі за апошнія 5 гадоў спэцыялістаў, якія займаюцца навуковымі дасьледаваньнямі і распрацоўкамі, стала менш амаль на 5,3 тысячы.
Суд у Гаазе 15 сьнежня прысудзіў былога лідэра Этыёпіі Мэнгісту Хайле Марыяма да пажыцьцёвага зьняволеньня за дачыненьне да ваенных злачынстваў у 1970-х гадах.
Расея і Эгіпет падпісалі пагадненьне аб аднаўленьні авіязносін паміж краінамі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Вядомы беларускі блогер, ініцыятар грамадзянскай кампаніі «#МотолькоПомоги» Антон Матолька апавёў на сустрэчы у гарадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця пра мэты свайго актывізму, задачы сацсетак і стаўленьне чыноўнікаў. Свабода зрабіла канспэкт ягонага выступу.
Суд у Краснадары падоўжыў арышт украінцу Паўлу Грыбу да 4 сакавіка. Абарона ўжо заявіла, што будзе аспрэчваць прысуд.
Загрузіць яшчэ