Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі беларусы ядуць за год. ІНФАГРАФІКА


Гадавое спажываньне мяса і рыбы ў беларускіх сем'ях
Гадавое спажываньне мяса і рыбы ў беларускіх сем'ях

Савет міністраў зацьвердзіў дактрыну нацыянальнай спажывецкай бясьпекі Беларусі да 2030 году.

Урад паставіў задачу зьнізіць долю выдаткаў насельніцтва на прадукты харчаваньня і аб’ёмы продажу імпартных тавараў.

У дакумэнце Савет міністраў апублікаваў лічбы гадавога спажываньня асноўных прадуктаў харчаваньня на аднаго чалавека ў 2010–2015 гадах. Колькасьць спажываньня хлеба і цукру амаль не зьмянілася і вагаецца ў межах 85–86 і 41–42 кг на чалавека адпаведна.

У 2015 годзе гадавое спажываньне бульбы ў параўнаньні з 2010 годам зьменшылася на 13 кг — 170 кг на чалавека.

Вага зьедзенага мяса вырасла з 84 кг ў 2010 годзе да 89 кг у 2015 годзе. Малака і малакапрадукаў беларусы спажылі ў 2010 годзе 247 кг, у 2013 — 259 кг, у 2015 — 254 кг.

Беларусы сталі ўжываць менш гародніны (149 кг у 2010 годзе супраць 145 кг у 2015 годзе), а садавіны і ягадаў, наадварот, больш. Калі ў 2010 годзе колькасьць спажытай гародніны і ягад складала 65 кг, то ў 2015 — 79 кг.

Найбольш безабароннымі да пагрозаў спажывецкай бясьпекі, на думку ўраду, застаюцца сем’і зь дзецьмі. У 2015 годзе ў разьліку на чальца сям’і у хатніх гаспадарках з адным дзіцём у год ужывалі 71 кг мяса і 14 кг рыбы, з двума дзецьмі 60 і 12, з трыма — 58 і 11. Сем’і з трыма дзецьмі спажываюць бульбы найбольш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG