Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць

абноўлена

Мы выбралі для вас тыя матэрыялы гэтага тыдня, якія варта было б пачытаць.

«Каб у мэмарыялу быў адзін гаспадар». Якубовіч расказаў, што будзе з Курапатамі

Вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку ў Курапатах, магчыма, падвядуць да Новага году. Чаму дагэтуль няма вынікаў конкурсу і хто ім займаецца, высьвятляў карэспандэнт Свабоды.

Масты Парфяновіча. Апальны алімпійскі чэмпіён рыхтуе будучых пераможцаў у правінцыі

Досьвед аднаго з самых тытулаваных беларускіх спартоўцаў не запатрабаваны ў нацыянальнай зборнай і профільнай фэдэрацыі, затое прыйшоўся да месца ў дзіцячай школе ў Мастах.

«Хацела быць чэмпіёнкай у боксе». Як 16-гадовая магіляўчанка атрымала 8 гадоў «за наркотыкі»

Непаўналетняя магіляўчанка стала адной з тысяч асуджаных паводле арт. 328. Адэкватнасьць пакараньня паводле гэтага артыкулу выклікае сумневы ў знаўцаў крымінальнага права.

«Радыё Рокс», BBC, Reuters і «Настоящее время». Кірыл Сухоцкі пра КДБ і беларускі пашпарт

Добра пастаўлены, радыйны голас Кірыла Сухоцкага, праўдападобна, дагэтуль памятаюць сталыя слухачы папулярнага ў канцы 1990-х «Радыё Рокс», дырэктарам інфармацыйнай службы якога ён быў. Цяпер ён — галоўны рэдактар інфармацыйных праграм тэлеканалу «Настоящее время».

«Трэба Лукашэнку сказаць, каб загнаў нас у хлеў ды запаліў»: вяскоўцы абураныя закрыцьцём крамаў

У розных рэгіёнах Беларусі закрываюцца вясковыя крамы. Спажывецкае таварыства тлумачыць людзям, што ў малых паселішчах краму ўтрымліваць нявыгадна. У некаторых вёсках людзі пратэстуюць, пасьля чаго ўлады вымушаныя крамы адкрываць. Вялікі рэпартаж Свабоды.

Выратаваў палкоўнік-эсэсавец. Неверагодныя гісторыі ўнука ахвяры з «Картатэкі Сталіна»

Неверагодныя гісторыі жыцьця і сьмерці ад хутараніна з-пад Докшыц​. Падарожжа Зьмітра Бартосіка.

«Мой пераклад лепшы за расейскія». Знаткевіч пра першае беларускае выданьне культавай кнігі Кена Кізі

З 12 сьнежня стартавалі продажы раману Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі» па-беларуску ў перакладзе супрацоўніка Свабоды Аляксея Знаткевіча. Цягам тыдня ў Магілёве і Менску праходзяць вялікія прэзэнтацыі кнігі з удзелам перакладчыка.

«Мастачкі і пісьменьніцы згінулі на кухні». Маркава, Парыжаская і Стужынская пра жанчын у падручніках гісторыі

Чаму ў большасьці падручнікаў не ўлічваецца ўнёсак жанчын у разьвіцьцё сусьветнай цывілізацыі? Абмяркоўваюць кандыдат гістарычных навук і актывістка жаночага руху Ніна Стужынская, доктар гісторыі, супрацоўніца факультэту гуманітарных дасьледаваньняў Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Алена Маркаваі студэнтка пэдагагічнага факультэту Заходнечэскага ўнівэрсытэту Кацярына Парыжаская.

Звольнілі з працы, не абараніў дыплём, ажаніўся

Як справа «Белага легіёну» зьмяніла жыцьцё яе фігурантаў.

«Беларусы не асымілююцца... Мы ўжо лічылі, што ведаем Украіну». У МГУ адкрылі Цэнтар беларускай мовы

У Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ламаносава адкрылі Цэнтар беларускай мовы, літаратуры і культуры. Яго ўзначаліла Алла Шэшкен, прафэсарка катэдтры славянскай філялёгіі.

Бяз моста. Як дзейнічае пантонная пераправа паміж Жыткавічамі і Туравам

Расколіна ў аварыйным мосьце праз Прыпяць ідзе наскрозь. Карэспандэнты Свабоды на месцы высьвятлялі, што будзе зь ім далей і ці можа новы пантонны мост паўнавартасна замяніць стары.

Як хлопцы з Рэчыцы робяцца ўсясьветна вядомымі хакерамі

Ахвярамі хакераў найчасьцей становяцца карыстальнікі Windows і Android. Але не хвалюйцеся — кожны з нас хаця б раз у жыцьці стане аб’ектам кібэрзлачынства, расказвае Свабодзе экспэрт у кібэрбясьпецы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG