Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вялікага сябра СССР», экс-кіраўніка Этыёпіі асудзілі ў Гаазе да пажыцьцёвага зьняволеньня


Архіўнае фота.
Архіўнае фота.

Суд у Гаазе 15 сьнежня прысудзіў былога лідэра Этыёпіі Мэнгісту Хайле Марыяма да пажыцьцёвага зьняволеньня за дачыненьне да ваенных злачынстваў у 1970-х гадах.

Суд інкрымінаваў яму, у прыватнасьці, пакараньне 75 маладых зьняволеных, многія зь якіх былі дзецьмі.

«Той факт, што большасьць ахвяраў расправы былі маладзейшыя за 18-гадоў, робіць зьдзейсьненае злачынства яшчэ больш жорсткім, — заявіла старшыня суду Марыет Рэнкенс на пасяджэньні, прысьвечаным абвяшчэньню прысуду ў акруговым судзе Гаагі.

Мэнгісту Хайле Марыям — адзін зь лідэраў этыёпскай рэвалюцыі, якая ў 1974 годзе зрынула манархію. Пазьней ён узначаліў цэнтральны камітэт Рабочай партыі Этыёпіі, якая паставіла мэтай пабудову сацыялізму ў Этыёпіі.

Мэнгісту быў адным з тых афрыканскіх лідэраў, якіх у Маскве называлі «вялікімі сябрамі Савецкага саюза». Вайна супраць сэпаратыстаў у Эрытрэі і развал этыёпскай эканомікі прывялі ў 1991 годзе да яго ўцёкаў. Мэнгісту атрымаў палітычны прытулак у Зымбабвэ. Этыёпскі суд прысудзіў яго завочна да пажыцьцёвага зьняволеньня, затым да сьмяротнага пакараньня. Ні пра дату нараджэньня, ні пра дэталі біяграфіі Мэнгісту Хайле Марыяма няма дакладных зьвестак, ён застаецца адной з самых загадкавых асобаў сярод афрыканскіх кіраўнікоў.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG