Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія ўдакладніла, як дзейнічаць жыхарам краіны ў выпадку вайны


Міністэрства абароны Латвіі падрыхтавала папраўкі да закона аб нацыянальнай бясьпецы, у якіх пералічаны абавязкі грамадзян у выпадку вайны або ўзброенага ўварваньня.

Новы пункт закон прадугледжвае, што ў выпадку вайны ці ўварваньня праца дзяржаўнай сыстэмы абароны абапіраецца на прынцыпах усёабдымнай абароны, паведамляе агенцтва LETA.

Кожны грамадзянін Латвіі абавязаны супрацьстаяць агрэсару ўсімі даступнымі сродкамі, аказваць неабходную падтрымку Нацыянальным узброеным сілам, органам дзяржкіраваньня, установам дзяржкіраваньня, узброеным сілам NATO або ЭЗ і іх падразьдзяленьням.

Таксама кожны грамадзянін абавязаны выконваць патрабаваньні мабілізацыі і заданьні адказных органаў, праяўляць грамадзянскі супраціў, адмаўляцца ад супрацоўніцтва зь незаконнымі ўладамі і ўзброенымі падразьдзяленьнямі агрэсара, ад удзелу ў незаконных выбарах і рэфэрэндумах.

Грамадзяне маюць права падтрымліваць рух супраціву і яго ўдзельнікаў, усімі магчымыя сродкамі супраціўляцца незаконнай уладзе і ўзброеным падразьдзяленьням агрэсара, займацца сабатажам і шкодніцтвам з мэтай нанясеньня шкоды агрэсару.

Таксама грамадзяне маюць права на ўзброены супраціў, выконваючы нормы міжнароднага права. Папраўкі павінны быць яшчэ разгледжаны ўрадам і прыняты Соймам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG