Аляксандр Лукашэнка абяцае новыя захады ў барацьбе з пʼянствам, але ўпэўнены, што толькі забаронамі праблему не вырашыць. Пра гэта ён заявіў 8 сьнежня, размаўляючы ў Менску з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ «Камволь».
Асьвятленьне акцыяў пратэсту па ўсёй Беларусі 25 сакавіка 2017 году беларускай службай Радыё Свабода было прызнана найлепшай працай году ў катэгорыі «Навіны/Бягучыя падзеі». Гэта адбылося падчас цырымоніі ўганараваньня пераможцаў конкурсу Best of RFE/RL у штаб-кватэры Радыё Свабода ў Празе 8 сьнежня.
Сябраў незалежнага прафсаюзу Мікалая Шараха і Віктара Стукава невядомыя цкуюць праз сацыяльныя сеткі.
Сучасная беларуская мова і праблемы інтымнай лексікі: «адсмаж мяне», «ласкацень» — гэта весела», «дзе саматык?» Папрасілі людзей шчыра распавесьці, ці хапае ім словаў у самыя інтымныя моманты жыцьця і ці ўжываюць яны «шмаравідла».
Наша калега Галіна Абакунчык стала ляўрэаткай Праваабарончай прэміі 2017 году ў намінацыі «Журналіст году». Прэмія дадзеная за «абарону каштоўнасьцяў правоў чалавека».
У менскай кнігарні «Логвінаў» ідзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці. Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю.
8 сьнежня а 12 гадзіне ў Мінску ў кнігарні «Логвінаў» пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці.
Жыхары Калодзішчаў, Міхайлавага Кута, Гарадка і блізкіх да іх дачных каапэратываў зьбіраюцца перадаць каля трох тысяч подпісаў кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку, каб спыніць будоўлю экалягічна небясьпечнага, як яны лічаць, заводу «Амкадора».
Лідэры абедзьвюх партый заклікалі дэмакрата пакінуць сваю пасаду.
Год таму, 7 сьнежня 2016 году, стала вядома, што напярэдадні ў Менску быў затрыманы аўтар расейскага інтэрнэт-выданьня Regnum Юры Паўлавец. Неўзабаве ў Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі пра завядзеньне крымінальнай справы на супрацоўнікаў Regnum, якіх абвінавацілі ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці на падставе антыбеларускіх артыкулаў.
Беларус Андрэй Максімаў трапіў у лік 30 зорных прадстаўнікоў індустрыі распрацоўкі кампутарных гульняў ва ўзросьце да 30 гадоў паводле часопіса Forbes.
У Ерусаліме пачаліся беспарадкі на дэманстрацыях палестынцаў супраць рашэньня ЗША прызнаць горад сталіцай Ізраілю. Сутыкненьні таксама адбыліся ў Хеўроне, Бэтлееме і іншых гарадах на Заходнім беразе ракі Ярдан.
У Палаце прадстаўнікоў зьявіцца працоўная група, якая будзе займацца пытаньнямі беларусаў замежжа. У яе склад увойдуць дэпутаты Ігар Марзалюк і Алена Анісім.
Над перакладам Фёдар Клімчук працаваў больш за 13 гадоў.
Парлямэнт Аўстраліі 7 сьнежня прыняў законапраект, які дазваляе заключаць у краіне аднаполыя шлюбы.
Гарадзкая рада амэрыканскай сталіцы разглядае законапраект аб перайменаваньні плошчы перад амбасадай Расейскай Фэдэрацыі ў гонар забітага лідэра расейскай апазыцыі Барыса Нямцова.
Органы апекі забралі хлопчыкаў, калі жанчына зрабіла апэрацыю па выдаленьні грудзей.
Паводле экспэртаў, сетка Andromeda штомесяц заражала ў сярэднім больш за мільён кампутараў па ўсім сьвеце прынамсі з 2011 году.
Беларуска Аляксандра Чычыкава, якая сёлета перамагла ў конкурсе прыгажосьці «Міс Сусьвет-2017 на інвалідным вазку», паўдзельнічала ў зьезьдзе «Эўрапейскага парлямэнту для людзей з інваліднасьцю».
У судзе Бабруйску за ўдзел у пікеце 7 кастрычніка асудзілі актывістаў прафсаюзу РЭП Галіну Лазараву і Аляксея Трафімава. Абаім судзьдзя Гормаш прысудзіла штраф 2 базавыя велічыні. Разгляд справы цягнуўся тры дні. Пераносіўся ён з прычыны няякасных відэаматэрыялаў, якія прадстаўляла міліцыя.
Тацяна Макаед жыве ў Лос-Анжэлесе, працуе ў Галівудзе. Яна адказная за разьвіцьцё спэцыяльных праектаў на кінастудыі Warner Bros.. Праз рукі Тацяны праходзяць усе кантракты, якія заключае кінастудыя.
Чалавекам года, па вэрсіі амэрыканскага часопіса Time, стаў «парушальнік маўчаньня», то бок група людзей, якія парушылі сваё маўчаньне адносна сэксуальных дамаганьняў.
Улады Банглядэшу маюць намер перасяліць каля 100 тысяч уцекачоў, мусульман-рагінг’я, на бязьлюдны востраў у бэнгальскім заліве.
«Больш, калі ласка, не званіце», — папрасіла журналіста Свабоды адвакат Ларыса Быкава, якая абараняе вязьня СІЗА КДБ Паўла Шаройку.
У 2017 годзе адбылося 85 судоў над беларускімі журналістамі ў сувязі зь іх прафэсійнай дзейнасьцю.
Як паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі, аўтамабіль ЗІЛ, на якім кіроўца ўчыніў наезд на пешаходаў ля аднаго з гандлёвых цэнтраў у Менску, не праходзіў тэхагляд з 2015 году. Сёлета ў жніўні 55-гадовы мужчына ўжо плаціў за гэта штраф.
Сусьветная харчовая праграма ААН у канцы лютага спыніць пастаўкі дапамогі на ўсход Украіны празь недахоп фінансаваньня. Пра гэта Reuters расказаў прадстаўнік арганізацыі на Ўкраіне Ніл Уокер.
«Грамадзянскае партнэрства» людзей любога полу ў Аўстрыі рэгістравалі ад 2010 году.
6 асноўных парадаў юрыста Міхаіла Пастухова пра тое, што трэба зрабіць беларускаму грамадзтву, каб вярнуць краіну на шлях дэмакратыі і прагрэсу.
Камісія фінансаў польскага Сэйму прыняла 5 сьнежня папраўкі ў бюджэт, якія дазваляюць Міністэрству фінансаў выдаткаваць Белсату сродкі для працы.
У Гомелі дэмакратычныя актывісты стварылі ініцыятыўную групу дзеля сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У яе ўвайшлі звыш двух дзесяткаў гісторыкаў, кіраўнікоў грамадзкіх арганізацый, пісьменьнікаў, журналістаў.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) забараніў расейскай алімпійскай камандзе выступаць на зімовых Алімпійскіх гульнях-2108 у Пхэнчхане — у сувязі з «сыстэматычнымі маніпуляцыямі ў анты-допінгавай сыстэме».
Генэральная пракуратура Ўкраіны просіць паліцыю аб’явіць у вышук былога прэзыдэнта Грузіі і лідэра апазыцыйнага «Руху новых сіл» Міхаэла Саакашвілі.
На пасяджэньні выканкаму Міжнароднага алімпійскага камітэту ў Лязане чакаецца абвяшчэньне рашэньня аб удзеле расейскай зборнай у зімовай Алімпіядзе-2018 у Пхэнчхане (Паўднёвая Карэя).
Праваахоўная сыстэма Ўкраіны на працягу бліжэйшых 24 гадзін прымусіць экс-прэзыдэнта Грузіі і былога кіраўніка Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі прыйсьці на сьледчыя дзеяньні, а пратэстоўцаў пад Вярхоўнай Радай заклікаюць разысьціся.
У «Толькі жанчыны» абмяркоўваем службу пратаколу кіраўніка Беларусі. Чаму ў ёй працуюць пераважна маладыя, прыгожыя і высокія дзяўчаты? Калі на публічных захадах побач зь кіраўніком краіны і яго найбліжэйшымі паплечнікамі заўсёды знаходзяцца маладыя прыгажуні, якую рэакцыю гэта выклікае ў беларускім грамадзтве? І ці магчымая такая практыка ў заходніх краінах? Хто мае дбаць пра імідж першых асобаў?
Зь імем Алеся Разанава я ўпершыню сутыкнуўся ў ліпені 1989 году, калі першы раз прыехаў у Беларусь.
Міхай I нарадзіўся 25 кастрычніка 1921 года і быў каралём у 1927-1930 і паўторна ў 1940-1947 гадах.
Беларускія дыпляматы ў Варшаве ўзялі ўдзел у X Міжнародным калядным дабрачынным кірмашы. Яго арганізаваў Клюб жонак паслоў, пад патранатам жонкі прэзыдэнта Польшчы Агаты Корнхаўзэр-Дуды.
У новых нормах няма крытычных зьменаў для вытворцаў піва. Але з 2019 году піва будзе падзяляцца толькі на «сьветлае» і «цёмнае», а варыянт «паўцёмнае» зьнікне з клясыфікацыі. Будзе ўведзенае «пшанічнае піва» і «спэцыяльнае піва».
Як паведамілі праваабаронцы зь «Вясны», акрамя крымінальнай справы на Андрэя Бяляўскага, заведзеныя яшчэ дзьве справы на былых фігурантаў справы патрыётаў, таксама паводле артыкулу 295 пра незаконнае абарачэньне і захоўваньне боепрыпасаў.
Арджанікідзаўскі раённы суд Марыюпалю накіраваў беларускага добраахвотніка Ігара Кляўко, які падазраецца ў выкраданьні і наўмысным забойстве жыхара паселішча Мангуш Данецкай вобласьці, на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне тэрмінам на 2 месяцы.
Служба бясьпекі Ўкраіны пацьвердзіла затрыманьне экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі паводле падазрэньня ў спрыяньні ўдзельнікам злачыннай арганізацыі і іх фінанасаваньні.
Адзін з самых старых беларусаў у сьвеце, які ніколі ня меў беларускага грамадзянства, але да 107 гадоў захаваў родную мову і беларускі патрыятызм, Барыс Кіт пра тое, чым кіруецца ў жыцьці і які запавет хоча перадаць беларусам.
Чалец Савету Фэдэрацыі Сулейман Керымаў, у дачыненьні якога французская пракуратура расьсьледуе справу аб ухіленьні ад выплаты падаткаў, мог незаконна завезьці ў Францыю да 750 мільёнаў эўра. Пра гэта заявіў пракурор Ніцы Жан-Мішэль Прэтр.
5 сьнежня адзначае 70-гадовы юбілей Алесь Разанаў — пісьменьнік, перакладчык. Cёньня ён прызнаны паэт-наватар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і прэміі «Залаты апостраф».
Адзін з самых старых беларусаў у сьвеце, які ніколі ня меў беларускага грамадзянства, але да 107 гадоў захаваў родную мову і беларускі патрыятызм, Барыс Кіт падзяліўся са Свабодай успамінамі пра некаторыя падзеі ХХ стагодзьдзя, сьведкам якіх ён быў.
Газэта прысудзіла дзьве роўныя прэміі: Лявону Тарасэвічу і Анджэю Суліме-Каміньскаму. Лявон Тарасэвіч — польскі мастак беларускага паходжаньня, прафэсар выяўленчага мастацтва, які жыве ў Польшчы; Анджэй Суліма-Каміньскі — польскі гісторык, прафэсар Каталіцкага ўнівэрсытэту Джарджтаўн у Вашынгтоне.
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, якое правяла кампанія GfK-Ukraine на замову Center for Insights in Survey Research, праекту амэрыканскага Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту.
Загрузіць яшчэ