Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Печах прынялі прысягу больш за 2,4 тысячы навабранцаў


Вайсковая частка Печы

Больш за 2,4 тысячы навабранцаў прынялі прысягнулі 16 сьнежня ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў каля Барысава, перадае БЕЛТА.

У рытуале прыняцьця прысягі ўзяў удзел міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Печы, архіўнае фота
Печы, архіўнае фота

​Перад прысягай прадстаўнікі Мінабароны і камандзіры падразьдзяленьняў цэнтра сустрэліся з роднымі і блізкімі навабранцаў. Бацькі вайскоўцаў змаглі паглядзець на ўмовы побыту і пражываньня, арганізацыяй харчаваньня, узоры вайсковай формы адзеньня, а таксама атрымаць адказы на ўсе іх пытаньні.

72-і гвардзейскі аб’яднаны вучэбны цэнтар падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў — так афіцыйна называецца вайсковая адзінка ў вайсковым гарадку Печы пад Барысавам. Вучэбны корпус у Печах — найвялікшая вайсковая фармацыя ў Беларусі, у Печах больш за 4,5 тысячы асабовага складу. Тут сканцэнтравана каля 10% усіх вайскоўцаў краіны.

Печы даўдно маюць сумную славу праз жорсткую дзедаўшчыну. Большасьць выпадкаў замоўчвалася, пакуль у пачатку кастрычніка гэтага году маці шэрагоўца Аляксандра Коржыча не расказала, як загінуў яе сын. Затым усплылі іншыя ня менш жахлівыя сьведчаньні.

Магіла вайскоўца зь Печаў Аляксандра Коржыча
Магіла вайскоўца зь Печаў Аляксандра Коржыча

15 лістапада стала вядома, што ў сувязі са сьмерю вайскоўца Аляксандра Коржыча ў Печах распачалі каля 15 крымінальных справаў.

Што зьмянілася ў войску пасьля сьмерці Аляксандра Коржыча

У злучэньнях і вайсковых частках Узброеных Сіл Беларусі сёньня праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя прыняцьцю вайсковай прысягі новым папаўненьнем. Словы прысягі прамаўляюць больш за 7,5 тысяч прызваных на тэрміновую вайсковую службу маладых людзей і больш як 1,5 тысячы прызваных на службу ў рэзэрве.

XS
SM
MD
LG