Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку выявілі масавыя пахаваньні ахвяраў «Ісламскай дзяржавы»


Жанчына зь дзіцем, якая ўцякла ад гвалту баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» з гораду Сінджар і знайшла прытулак у лягеры для перамешчаных асобаў.
Жанчына зь дзіцем, якая ўцякла ад гвалту баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» з гораду Сінджар і знайшла прытулак у лягеры для перамешчаных асобаў.

Іракскія СМІ паведамляюць, што каля паўночнага гораду Сінджар былі выяўленыя два масавыя пахаваньні, у якіх знойдзеныя 90 целаў.

Іракскі інфармацыйны партал Shafaq News паведаміў, што целы мужчын, жанчын і дзяцей выявілі паблізу Сінджара, гораду, які быў захоплена баявікамі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў 2014 годзе. Лічыцца, што баевікі пакаралі сьмерцю сотні мужчын і хлопцаў езідаў (ірацкай рэлігійнага меншасьці — РС) і зьняволілі тысячы жанчын і дзяцей.

Невядомую колькасьць жанчын і дзяцей перамясьцілі ў сырыйскі горад Рака, які служыў дэ-факта сталіцай экстрэмісцкай групоўкі да кастрычніка гэтага году, калі яго захапілі сырыйскія курдзкія і арабскія сілы.

Пры канцы 2015 году Сінджар быў вызвалены ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы» і з тых часоў там было выяўлена больш за 30 масавых пахаваньняў езідаў.

Вера езідаў мае элемэнты хрысьціянства, зараастрызму і ісламу. Экстрэмісты групоўкі «Ісламская дзяржава» лічаць іх «прыхільнікамі д’ябла».

Большая частка насельніцтва езідаў, якая налічвае каля паўмільёна чалавек, застаецца перамешчанымі ў лягеры ў межах аўтаномнага Курдыстану на поўначы Іраку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG