Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак просіць ААН расьсьледаваць злачынствы «Ісламскай дзяржавы» супраць чалавецтва


Міністар замежных спраў Іраку Ібрагім аль-Джаафары
Міністар замежных спраў Іраку Ібрагім аль-Джаафары

Ірак зьвярнуўся да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з просьбай аказаць дапамогу ў зборы доказаў магчымых злачынстваў супраць чалавечнасьці, учыненых экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».

У лісьце ад 16 жніўня міністра замежных спраў Іраку Ібрагіма аль-Джаафары гаворыцца, што ўрадавыя сілы, якія нядаўна вызвалілі Масул з-пад кантролю ісламістаў, знайшлі доказы злачынстваў, у тым ліку масавыя забойствы, сэксуальнае рабства і разбурэньні археалягічных каштоўнасьцяў.

Джаафары папрасіў Брытанію аказаць дапамогу ў распрацоўцы рэзалюцыі для разгляду Рады бясьпекі ААН аб правядзеньні міжнароднага расьсьледаваньня. Намесьнік амбасадара Вялікай Брытаніі Джонатан Ален пацьвердзіў гэтыя намаганьні. Амбасадар Расеі ў ААН Васілій Нябензя таксама заявіў, што Масква падтрымлівае рэзалюцыю.

Брытанская юрыстка ў правах чалавека Амаль Клуні, якая выступала ў абарону іракскіх рэлігійных меншасьцяў, высока ацаніла гэты крок улады Іраку.

«Езіды ды іншыя ахвяры ІД хочуць справядлівасьці ў судзе, і яны не заслугоўваюць меншага. Я спадзяюся, што ліст ураду Іраку стане пачаткам спыненьня беспакаранасьці за генацыд ды іншыя злачынствы, учыненыя ісламістамі ў Іраку і ва ўсім сьвеце», — сказала Амаль Клуні.

10 ліпеня прэм’ер-міністар Іраку Хайдэр аль-Абадзі абвясьціў аб перамозе ў Масуле над джыхадыстамі і вызваленьні гораду ад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава», якая 3 гады трымала горад, абвясьціўшы яго сталіцай «халіфату» ў Іраку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG