«Я разаслаў у розныя расейскія ўстановы 20 лістоў. На 19 адказалі адмоўна. У дваццатым адказе была патрэбная інфармацыя», — гісторык Зьміцер Дрозд расказаў Свабодзе, як трэба праводзіць пошукі.
Сёньня лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства культуры навуковае абгрунтаваньне гістарычнай каштоўнасьці бел-чырвона-белага сьцяга.
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет тады яшчэ БССР надаў бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу “Пагоня” статус дзяржаўных сымбаляў.
Экалягічнае сьвята «Журавы і журавіны Мёрскага краю» прайшло ўжо шосты раз. Адметнасьцю сёлетняга фэсту стала адкрыцьцё ў райцэнтры скульптурнай кампазыцыі «Жураўліная вернасьць».
Расейска-грузінская вайна як «Рэквіем», што прымушае музыкаў займацца палітыкай, дзе нельга аплядаваць, і якія опэрныя арыі пасуюць сучасным палітыкам.
На крэйсэры «Аўрора» ў расейскім Санкт-Пецярбургу 17 верасьня актывісты ў касьцюмах блазнаў правялі акцыю з патрабаваньнем вялікіх сумаў грошай для бюджэту Расеі на застрашваньне ўяўных ворагаў.
На другі дзень традыцыйнага піўнога фэстывалю «Актобэрфэст» ў нямецкім Мюнхэне горадам прайшоў традыцыйны касьцюмаваны парад. Удзельнікі шпацыравалі па цэнтральных вуліцах у народных строях розных эпох.
Адзначыць 105-гадавіну гадавіну паэта Яўгена Скурка пад савецкім помнікам тбмаўцы вырашылі, паколькі ў горадзе няма помнікаў нацыянальным дзеячам.
«клюб дзяржынскага, або ноч паэтаў» — гэтую карціну абмяркоўваюць у сацыяльных сетках і сьпяшаюцца пабачыць. Пачытайце маналёг яе аўтара — мастака Андрэя Дубініна.
Вернікі і сьвятары з Гарадзенска-Ваўкавыскай эпархіі адзначаюць у Сынкавічах (Зэльвенскі раён) 610—годзе праваслаўнага храму. Што датычыць гісторыкаў, то яны не называюць канкрэтную дату заснаваньня Сынкавіцкай царквы.
Напярэдадні 875-годзьдзя Гомелю, якое сьвяткуецца 16 верасьня, у абласной бібліятэцы да позьняй ночы ткалі ручнік — у дар гораду. Ткалі ў дзясяткі рук. Ладзілася «Бібліяноч», і ахвочых зацягнуць сваю нітку ў народны ручнік для гораду было багата.
Расейскі рэжысэр-дакумэнталіст Бэата Бубянец паказала свой новы фільм, «Палёт кулі», зьняты без адзінай зьлепкі.
Яўген Коктыш, адзін з найбольш вядомых сучасных фотахраністаў, рыхтуе выставу, прысьвечаную выбітным беларускім мастакам. Для экспазыцыі ў сталічнай галерэі Artel адабрана больш за 100 працаў, якія ахопліваюць пэрыяд ад сярэдзіны 1970-х і да нашых дзён. Паглядзець на партрэты творцаў, калі яны былі маладыя, можна з 25 верасьня.
Літаратуру чытаюць дзеля новых гісторый, таму выдаваць трэба яшчэ не прачытанае.
Першы менскі князь. Узвысіў Менскае княства. Магчыма, заклаў першы ў Менску мураваны храм. Спаліў Слуцак.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім расказала пра сустрэчу з апэратарамі кабэльнай тэлевізіі, зацікаўленымі ў стварэньні кабэльнага каналу па-беларуску.
14-15 верасьня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбываецца міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукаваньня». Адна з заплянаваных для абмеркаваньня тэмаў — «Кніжная спадчына Францішка Скарыны і ягоных пераемнікаў».
Маё зярнятка ўзьнялося пад касэты NRM, што зьявіліся невядома адкуль. Спачатку «Тры чарапахі», потым «Дом Культуры», потым адшукваецца «Мроя» і ты плачаш над улюбёным сьпевам «Мая зямля».
Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў размаляваў афішу свайго канцэрту.
За дзень да пачатку міжнароднага навуковага кангрэсу з нагоды 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня арганізатары паведамілі пра немагчымасьць выступленьня на ім доктара філялягічных навук, загадчыка аддзелу рэдкіх кніг Расейскай Нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбурзе Міколы Нікалаева.
Украінскі парлямэнт прыняў закон «Аб адукацыі». Дакумэнт, у прыватнасьці, уводзіць навучаньне па праграмах 12-гадовага поўнай агульнай сярэдняй адукацыі.
Кіраўнік музычнага парталу TuzinFM Сяргей Будкін абвясьціў старт кампаніі «Талакой супраць цэнзуры». У прыватнасьці, заклікаў падтрымаць праект «TuzinFM vs. ідэолягі» на Talaka.by.
12 і 13 верасьня ў тэатры «Ятка78» у Празе пакажуць пʼесу па кнізе Сьвятланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».
Упершыню беларусы змогуць пабачыць арыгінал Бібліі Гутэнбэрга. Сёньня ўнікальная кніга, якая лічыцца самым старажытным, знакамітым і дарагім выданьнем у Эўропе, адмысловым рэйсам у суправаджэньні экспэртаў-кнігазнаўцаў і супрацоўнікаў аховы прыбыла ў Беларусь зь Нямеччыны.
16 верасьня ў кінатэатры «Масква» адбудзецца прэмʼерны паказ мастацкага фільму «Жоўты пясочак» рэжысэра Аляксея Туровіча. Кінастужка зьнятая паводле аднайменнага апавяданьня Васіля Быкава і расказвае пра расстрэлы «ворагаў народу» ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.
Беларуская нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч выступіла ў аўторак у Тэатры Шата Руставэлі ў грузінскай сталіцы.
13 верасьня ў менскім Палацы мастацтва адкрыецца выстава вядомага беларускага графіка, майстра кніжнай ілюстрацыі Валерыя Славука. Як паведамілі ў адміністрацыі Рэспубліканскай мастацкай галерэі, імпрэза прымеркаваная да 70-годзьдзя творцы.
Аб’яднаная сетка кінатэатраў «Синема парк» і «Формула кино» адмовіліся ад паказу фільму «Матыльда» Аляксея Ўчыцеля праз пагрозу бясьпецы.
Але яны гралі, як апантаныя падлеткі.
Манэты будуць вырабляцца з IV кварталу 2017 году. Плянуецца зрабіць тры тысячы асобнікаў наміналам 20 эўра.
«У адрас Менгарвыканкаму накіраваны ліст з просьбай выключэньня практыкі вынясеньня на грамадзкае абмеркаваньне праектаў, ня ўзгодненых зь Міністэрствам культуры»
Сьпевакі кажуць, што гэтыя здымкі былі самымі цікавымі, што ў іх былі, а «Бяжы» — адна з галоўных іхных песень. Цяпер Naviband прыступілі да запісу новага альбому, а кліп мае падвесьці рысу пад папярэднім — «Ілюмінацыя».
Сябры Гомельскай арганізацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў перадалі ў абласную бібліятэку тры кнігі з аўтографамі нобэлеўскай ляўрэаткі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч — «У войны не женское лицо», «Цинковые мальчики» і «Последние свидетели».
Тэатры краіны адкрываюць новы сэзон. Зь невялікай колькасьцю новых спэктакляў, але з цэлым возам старых праблемаў, якія ня толькі не вырашаюцца, але абвастраюцца і даводзяцца да абсурду. А паколькі тэатры ў Беларусі пераважна дзяржаўныя, дык і праблемы іх варта называць дзяржаўнымі. Прынамсі, дзяржава мусіць іх вырашаць. І яна іх вырашае. Па-свойму.
«Спрабаваць палепшыць сьвет складаней, чым зарабляць грошы», — кажа Джордж Сорас у прысьвечаным яму роліку на сайце Фонду «Адкрытае грамадзтва».
Мажыліс Казахстану — ніжняя палата парлямэнту — правёў 11 верасьня слуханьні на тэму пераводу казаскай мовы на лацініцу. На слуханьнях паказалі і прапанаваны альфабэт.
У «Моладзі БНФ» разумеюць, што пераназваць вуліцу складана, але ўпэўненыя, што ўшанаваць памяць Геніюш усё роўна варта. Як альтэрнатыўны варыянт яны прапанавалі паставіць помнік Геніюш на цэнтральнай плошчы Зэльвы і запусьцілі анлайн-пэтыцыю за ўстаноўку помніка.
Амбасада Ўкраіны ў Беларусі ладзіць бясплатныя курсы ўкраінскай мовы ў менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы.
У нацыянальным тэатры танцу «Шаё» ў Парыжы завяршылася акцыя вядомых францускіх дзеячаў культуры ў падтрымку расейскага рэжысэра Кірыла Сярэбранікава.
Рэстаўраваная вэрсія савецкага фільму, дзеяньне якога адбываецца на тэрыторыі Беларусі ў 1943 годзе, атрымала прыз у конкурсе «Вэнэцыянская клясыка».
Заслужанаму дзеячу культуры Беларусі і ганароваму грамадзяніну Віцебска Радзівону Басу было 64 гады. Ён памёр пасьля хваробы.
Грамадзкі рух «Дзея» запусьціў сэрвіс бясплатнага перакладу на беларускую мову для прадстаўнікоў айчыннага і замежнага бізнэсу, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 8 верасьня ў Менску лідэр руху Алесь Лагвінец.
13 верасьня ў менскім Палацы мастацтва адкрыецца выстава «Арт-тэрыторыя «Асмалоўка».
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім паведаміла сёньня, што праект Закону аб нарматыўна-прававых актах Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны на беларускай мове.
Трохмэтровы памятны знак выкананы ў форме кола, апяразанага рушніком з нацыянальным арнамэнтам, на гранітным валуне.
І на 503-ю гадавіну слаўнае перамогі беларускага войска застаецца пытаньне пра вымаўленьне назвы гораду, пад якім адбылася бітва.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтар і Згуртаванне «Бацькаўшчына» абвясьцілі пра заснаваньне літаратурнай прэміі імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі.
Невядомы і нябачаны раней у Беларусі ўнікальны экзэмпляр Статуту ВКЛ 1588 году з Латвіі сёньня ўпершыню зьявіцца ў краіне, а неўзабаве стане даступны для шырокай публікі — у рамках міжнароднай выставы «Францішак Скарына і яго эпоха» ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Здымкі прывёз пробашч мінскай парафіі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк з архіву ў польскім Быдгашчы, дзе жывуць далёкія родзічы Вайніловіча.
Нобэлеўская ляўрэатка зь Беларусі Сьвятлана Алексіевіч атрымала прэмію ХХVII Эканамічнага форуму ў польскай Крыніцы-Гурскай (Крыніца-Здруй).
Загрузіць яшчэ