Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч атрымала прэмію Эканамічнага форуму ў Крыніцы


Нобэлеўская ляўрэатка зь Беларусі Сьвятлана Алексіевіч атрымала прэмію ХХVII Эканамічнага форуму ў польскай Крыніцы-Гурскай (Крыніца-Здруй).

Прэмія «Новая культура Новай Эўропы» імя Станіслава Вінцэнза, якую сёньня ўручылі Сьвятлане Алексіевіч, прысуджаецца дзеячам, якія папулярызуюць культуру краін Цэнтральнай Эўропы. Камітэт прэміі афіцыйна патлумачыў свой выбар:

«Сьвятлана Алексіевіч — гэта выбітная беларуская аўтарка дакумэнтальнай прозы, якая піша па-расейску, творца ўнікальнага рэпартажнага мэтаду, які называецца „зборная аповесьць“ або „аповесьць-араторыя“, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2015 году. Значнасьць тэмаў, якія закранае Алексіевіч у сваіх творах, а таксама міжнародная слава яе творчасьці, якая істотна паглыбляе веды пра цяжкую гісторыю Расеі і Беларусі ў 20 стагодзьдзі, сталі вырашальнымі чыньнікамі ў прысуджэньні ёй узнагароды».

Сума прэміі — 40 тысяч злотых.

Чытаць кнігу «Алексіевіч на Свабодзе»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG