Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бясплатныя курсы ўкраінскай мовы стартуюць у Менску ў кастрычніку


© Shutterstock

Амбасада Ўкраіны ў Беларусі ладзіць бясплатныя курсы ўкраінскай мовы ў менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы, перадае БелаПАН.

Паводле першай сакратаркі амбасады Ўкраіны ў Беларусі Марыі Гуцалы, цяпер пачаўся набор на курсы, колькасьць удзельнікаў будзе вядомая бліжэй да канца месяца.

Весьці заняткі будзе Ягор Дзёбік, які таксама выкладае ў Цэнтры славянскіх моваў, мае сваю мэтодыку. Падручнікі для курсаў будуць прадстаўленыя са Львова.

Аляксандар Лукашэнка дамовіўся 21 ліпеня з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам на адкрыцьцё курсаў украінскай мовы ў Беларусі і беларускай ва Ўкраіне. У Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце ўжо вывучаюць беларускую мову, таксама вывучэньне беларускай мелі пачаць у луцкім Усходнеэўрапейскім нацыянальным унівэрсытэце. Што да Беларусі, агучваліся пляны на выкладаньне ўкраінскай у Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях.

Як ва Ўкраіне вучаць беларускую мову

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG