Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія студэнты Ўсходнеэўрапейскага ўнівэрсытэту пачнуць вывучаць беларускую мову 


Луцк у гадавіну анэксіі Крыму

Студэнты Ўсходнеэўрапейскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Лесі Ўкраінкі ў горадзе Луцк з новага навучальнага году пачнуць вывучаць беларускую мову.

Як паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дэкан факультэту філялёгіі і журналістыкі гэтай ВНУ Юры Громік, беларускую мову ўводзяць у праграму на спэцыяльнасьці «філялёгія (украінская мова і літаратура)» на падпарадкаваным яму факультэце.

Вывучаць мову суседняй дзяржавы будуць студэнты 1 курсу, якія займаюцца па згаданай спэцыяльнасьці.

Паводле дэкана, весьці заняткі з украінскімі навучэнцамі будзе выкладчык, камандзіраваны зь Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Сёлета ў ліпені падчас сустрэчы ў Кіеве прэзыдэнты Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка дамовіліся пра вывучэньне на парытэтнай аснове беларускай мовы ва Ўкраіне і ўкраінскай у Беларусі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG