Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускія дзеячы культуры падтрымалі арыштаванага расейскага рэжысэра Сярэбранікава


У нацыянальным тэатры танцу «Шаё» ў Парыжы завяршылася акцыя вядомых францускіх дзеячаў культуры ў падтрымку расейскага рэжысэра Кірыла Сярэбранікава.

Людзі, якія сабраліся, падпісалі ліст, у якім заклікалі прэзыдэнта Францыі зрабіць усе намаганьні, каб дамагчыся вызваленьня рэжысёра і яго супрацоўнікаў. Дзеячы францускай культуры таксама заснавалі «Камітэт падтрымкі Кірыла Сярэбранікава». Пра гэта паведамляе Міжнароднае францускае радыё.

Удзельнікі акцыі падпісалі і апублікавалі ліст да расейскага пасла ў Парыжы і выступілі ў ролі мадэляў для фатографа Аліўе Сіяпа, які зьняў «фота-сьведчанні» на карысьць расейскага рэжысёра. 21 жніўня расейскі суд пастанавіў зьмясьціць Кірыла Сярэбранікава пад хатні арышт. Яго вінавацяць у крадзяжы вялікай сумы грошай. Сам ён называе абвінавачаньні абсурднымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG