Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Qazaqstan, а не Қазақстан: якой прапануюць зрабіць казаскую лацінку. Адной карцінкай


Мажыліс Казахстану — ніжняя палата парлямэнту — правёў 11 верасьня слуханьні на тэму пераводу казаскай мовы на лацініцу. На слуханьнях паказалі і прапанаваны альфабэт.

У ім 25 літараў, выкарыстоўваецца толькі базавая лацініца без дадатковых літараў ці, напрыклад, дыякрытычных знакаў. Ён выглядае амаль як ангельскі альфабэт і мае той жа парадак літараў, але ў ім не ўжываецца літара X (ікс).

Для некаторых кірылічных літараў не даецца адпаведная лацінская літара, але даецца дыграф — спалучэньне літараў, што значыць адзін гук — як у беларускай мове кірыліцай Дз і Дж або лацініцай Ch, Dz і Dž. Некаторыя дыграфы прапанаваныя такія жа, як у расейскім трансьліце — Ч гэта Ch, Ш гэта Sh, Ж гэта Zh.

Раней прапаноўваўся шэраг варыянтаў лацінскага альфабэту казаскай мовы, у тым ліку з дадатковымі літарамі кшталту Ƣ, Ꞑ і Ɵ, дзяржаўны стандарт Казахстану цяпер прапануе тры варыянты трансьлітэрацыі.

Аб пераходзе казаскага альфабэту на лацінку прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў казаў яшчэ ў 2012 годзе, меркавалася перавесьці ўсю дакумэнтацыю на лацінку да 2025 году.

Упершыню лацінская графіка для казаскай мовы (замест арабска-пэрсідзкай, якая ўжывалася да таго часу) была ўведзеная ў 1928 годзе ў рамках працэсу «лацінізацыі», які закрануў усе цюркскія мовы народаў СССР, і ўжывалася да 1940 году. Усяго паміж 1923 і 1939 гадамі на лацінку было пераведзена 50 моваў (з 72 моваў СССР, якія мелі пісьменнасьць). У 1939 годзе пачалася татальная кірылізацыя пісьменнасьцяў народаў СССР. Як адзначаў Сталін, расейскі народ быў лідэрам сацыялістычных народаў, таму ўсе людзі краіны павінны ведаць расейскую мову і імкнуцца да ўмацаваньня сувязяў з расейцамі. Як было абвешчана, зьмена лацінкі на кірыліцу адбылася «на просьбу працоўных».

Пераход на лацінку: Казахстан аддаляецца ад «рускага сьвету»

Беларуская лацінка як сьцяг і Пагоня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG