Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Naviband паказаў «купальскі» кліп на песьню «Бяжы». Відэа


Беларускі гурт Naviband апублікаваў кліп на беларускамоўную песьню «Бяжы». У кліпе гурт паказвае кадры са сьвяткаваньня Купальля.

Рэжысэрамі кліпу выступіў беларус віетнамскага паходжаньня Кірыла Норг, сурэжысэрам — Аляксей Мысьлівец; стваральнікі відэа таксама выказалі падзякі Студэнцкаму этнаграфічнаму таварыству і гомельскай «Талацэ».

Як Норг расказаў Tut.by, відэа здымалася 6 дзён на Палесьсі, недалёка ад Нарачанскага парку і ў раёне Налібацкай пушчы:

«Я даўно адчуваў жаданьне паказаць беларускі нацыянальны калярыт, яе прыроду, традыцыі, фарбы, — кажа Норг. — Хацелася зьняць нешта ў меру простае, абстрактнае, але з канкрэтнай думкай, ідэяй. Купальле — сьвята маладосьці, жыцьцесьцьвярджальнай энэргіі, неўтаймаванай, трохі нават дзікай. Час, калі старажытныя міты і легенды становяцца звычайнымі, а штодзённыя рэчы набываюць незвычайнае, магічнае адценьне. Нешта падобнае я адчуў, калі праслухоўваў песьню Naviband».

Удзельнікі гурту ж кажуць, што гэтыя здымкі былі самымі цікавымі з усіх, а «Бяжы» — адна з галоўных іхных песень. Цяпер Naviband прыступіў да запісу новага альбому, а кліп мае падвесьці рысу пад папярэднім — «Ілюмінацыя».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG