Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм паводле сцэнару Алеся Адамовіча «Ідзі і глядзі» атрымаў прыз на Вэнэцыянскім кінафэстывалі


Рэстаўраваная вэрсія савецкага фільму, дзеяньне якога адбываецца на тэрыторыі Беларусі ў 1943 годзе, атрымала прыз у конкурсе «Вэнэцыянская клясыка».

Фільм «быў створаны ў 1985 годзе паводле сумеснага з Элемам Клімавым сцэнару Алеся Адамовіча, у якім былі скарыстаныя сюжэты некаторых адамовічаўскіх аповесьцяў. Стужка здымалася ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці, прычым Алесь Адамовіч прысутнічаў на здымках ключавых эпізодаў. Словы «Ідзі і глядзі» ўзятыя з біблейскага Апакаліпсісу (рэжысэр хацеў назваць стужку «Зебей Гітлера», аднак забараніла кіраўніцтва Дзяржкіно СССР).

Фільм лічыцца клясыкай беларускага кінэматографу савецкага пэрыяду. Яго здымалі сумесна кінастудыі «Мосфильм» і «Беларусьфільм». Галоўным героем фільма — беларускі хлопчык, які становіцца сьведкам злачынстваў нацыстаў.

«Ідзі і глядзі» выйшаў у пракат у 1985 годзе. Яго паглядзелі 29,8 мільёна гледачоў.

Рэжысёр Элем Клімаў 8 гадоў чакаў дазволу ад савецкіх чыноўнікаў на тое, каб скончыць карціну. Фільм намінавалі для ўдзелу ў 58-м конкурсе «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Аднак савецкае кіраўніцтва не дазволіла аўтарам прыняць намінацыю.

У фільме здымаліся Аляксей Краўчанка, Вольга Міронава, Любамірас Лаўцявічус. Першапачаткова Клімаў меркаваў запрасіць вядомых актораў, у прыватнасьці, Стэфанію Станюту, але потым адмовіўся ад гэтай ідэі. Галоўную ролю ролю сыграў чатырнаццацігадовы масквіч Аляксей Краўчанка. У эпізадычнай ролі была задзейнічаная Сьвятлана Зелянкоўская.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG