Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Траецкім прадмесьці паставілі скульптуру «Беларусам замежжа». Фота


Помнік «Беларусам замежжа» ў Менску. Фота Ўладзя Грыдзіна
Помнік «Беларусам замежжа» ў Менску. Фота Ўладзя Грыдзіна

Каля берагу Сьвіслачы ў Траецкім прадмесьці Менску 8 верасьня адкрылі скульптурную кампазыцыю «Беларусам замежжа» — трохмэтровы памятны знак у форме кола, апяразанага рушніком з нацыянальным арнамэнтам, на гранітным валуне.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел міністар замежных справаў Уладзімер Макей, міністар культуры Барыс Сьвятлоў, старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац ды іншыя чыноўнікі.

Макей расказаў, што памятны знак «сымбалізуе нялёгкі шлях дачок і сыноў Беларусі, якія праз розныя абставіны аказаліся ў розных месцах сьвету, але захавалі любоў да Радзімы». Ён таксама згадаў пра 500-годзьдзе беларускага кнігадруку, зьвязанага з Францішкам Скарынам, «шматгранная асоба якога яднае ўсіх беларусаў сьвету», і прыгадаў сёлетні Зьезд беларусаў сьвету.

Пра народжанага ў цяперашнім Івацэвіцкім раёне Тадэвуша Касьцюшку, прызнанага ганаровым грамадзянінам Францыі, нацыянальным героем ЗША, Польшчы і Літвы, але не Беларусі, ня згадвалася. Таксама як ня згадвалася пра магчымую знаходку ў Вільні магілы Кастуся Каліноўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG