Амэрыканская сьпявачка Аманда Палмэр запісала дзьве песьні гурту The Cranberries у памяць пра памерлую Далёрэс О’Рыярдан. Увесь прыбытак ад продажу запісаў мае пайсьці на праект падтрымкі чарнобыльскіх дзяцей Chernobyl Children International.
У Маскве супрацоўнікі паліцыі і людзі ў цывільным прыйшлі ў кінатэатар «Пионер» у якім напярэдадні паказалі фільм «Сьмерць Сталіна», забаронены да праката Міністэрствам культуры Расеі. Пра гэта ў сябе ў Твітары паведаміў карэспандэнт агенцтва AFP.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ (PDF) «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучаньні ў іх». Цяпер набор (паступленьне) ў пяты кляс гімназіяў будзе рабіцца без уступных іспытаў.
Больш за 50 гадоў спатрэбілася, каб імя і творы мастачкі Алены Кіш прагучалі ў Беларусі. У 2011 годзе Галіна Адамовіч прысьвяціла ёй дакумэнтальны фільм «Маляваны рай». Праз два гады ў Менску прайшла выстава яе твораў, летась яе працы натхнілі дызайнэрак на стварэньне цэлага брэнду шаўковых хустак. А зусім нядаўна ў продаж трапіла першая мастацкая кніга, прысьвечаная Алене Кіш.
25 студзеня 75-гадовы юбілей мог бы адзначыць артыст, бард, кінаактор Уладзімер Высоцкі.
Калёны ў памяць прыняцьця Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 траўня 1791 году на тэрыторыі Беларусі захаваліся, нягледзячы на акупацыі і войны. Яны знаходзяцца ў розным стане, ад занядбанага да даволі дагледжанага.
Драўляную сьцяну, якая была ў аварыйным стане, аднавілі. Будаўнікі чакаюць праекту, каб замяніць падлогу алтара і перарабіць балькон для хору.
У Францыі Сена выйшла зь берагоў і затапіла горад. У музэях пераносяць экспанаты на вышэйшыя паверхі.
У Менску забаранілі папярэдні продаж квіткоў на сатырычны француска-брытанскі фільм «Сьмерць Сталіна». Напярэдадні стала вядома пра адмену паказу гэтага фільму ў Расеі.
Гэтае інтэрвію зь Міхалам Анемпадыставым было запісанае некалькі тыдняў таму. Мы дамовіліся апублікаваць яго напрыканцы студзеня - Міхал павінен быў выбраць некалькі сваіх ілюстрацый. Але сёньня яго ня стала. Беларускаму дызайнэру, графіку, фатографу, паэту і перакладчыку было 53 гады.
Свабода прыгадвае самыя яскравыя выказваньні з інтэрвію культурнага дзеяча за апошнія паўтара дзесяцігодзьдзя.
У ЗША на 89-м годзе жыцьця памерла пісьменьніца-фантастка Урсула Ле Гуін. Як распавёў выданьню The New York Times яе сын, у апошнія месяцы Ле Гуін хварэла. Яна памерла ў панядзелак у сваім доме ў Портлэндзе, штат Арэгон.
Нават калі Міністэрства культуры дазволіць пракат фільму ў Беларусі, «Сьмерць Сталіна» беларускаму гледачу пакажуць значна пазьней.
Аўтар «Народнага альбому», беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт і перакладчык Міхал Анемпадыстаў памёр ва ўзросьце 53 год.
Грамадзкае аб’яднаньне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» прапануе правесьці ў Дзень роднай мовы, 21 лютага, агульнанацыянальную дыктоўку, прысьвечаную 100-годзьдзю абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Збор сродкаў абвясьцілі «Арт Сядзіба» разам з рэсурсам 1863x.com і працоўнай групай аргкамітэту «БНР 100» на плятформе talaka.org.
У швайцарскім Давосе адкрыўся Сусьветны эканамічны форум. Афіцыйная тэма сёлета — «Стварэньне агульнай будучыні ў разьяднаным сьвеце».
З прычыны «важнага дзяржаўнага мерапрыемства» традыцыйную Менскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш перанесьлі на пазьнейшы тэрмін. Загадзя плянавалася, што ХХV выстава-кірмаш пройдзе 7–11 лютага, а літаральна за 2 тыдні да адкрыцьця стала вядома, што імпрэза перанесеная на 3 тыдні пазьней.
Міністэрства культуры Расеі ў аўторак адклікала пракатнае пасьведчаньне фільма Арманда Іянучы «Сьмерць Сталіна», паведамляе агенцтва ТАСС.
На камэрнай сцэне Купалаўскага ў красавіку заяўленая пастаноўка паводле кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата.
За 50 мэтраў ад курапацкага мэмарыялу комплекс будынкаў, які раней атрымаў назву «Бульбаш-хол» і належыць кампаніі «БелРэстІнвэст», відавочна, ужо ўведзены ў эскплюатацыю.
У менскай галерэі TUT.BY адкрылася выстава фатаграфіі Пятра Таранды (1921–2001), які ня быў прафэсійным фатографам, а проста здымаў звычайнае жыцьцё вакол сябе. Аматарскія чорна-белыя здымкі пра побыт беларусаў у 1950–60-я гады высока ацанілі і адмыслоўцы-прафэсіяналы, і звычайныя гледачы.
У Біблейным таварыства Беларусі створаная міжканфэсійная перакладчыцкая камісія.
Міністэрства культуры выдала канчатковы дазвол на ўсталяваньне першага ў Беларусі помніка вялікаму айчыннаму палкаводцу Тадэвушу Касьцюшку.
Гісторык Алесь Смалянчук выступіў у гарадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця з нагоды сотай гадавіны БНР. Алесь Смалянчук называе першым прафэсара Мітрафана Доўнара-Запольскага, хаця той ня ўдзельнічаў у абвяшчэньні незалежнасьці.
Вершы. Віно. Размовы пра жыцьцё і літаратуру. Менавіта ў такім фармаце задуманая прэзэнтацыя першай кнігі Чарльза Букоўскага па-беларуску «Сьвятло, і паветра, і месца, і час».
На стварэньне музэю Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша, што за дваццаць пяць кілямэтраў ад Бабруйску, не хапае грошай. За два гады на дабрачынны рахунак пералічана 11850 рублёў (5950 даляраў) — гэта прыкладна дзясятая частка патрэбнай сумы.
Дызайнэры прапанавалі тры канцэпцыі фасаду: «кансэрватыўную» з элемэнтамі канструктывізму, «прагрэсіўную» з хаатычным разьмяшчэньнем вокнаў на фасадзе і «дынамічную» са складаным няроўным контурам будынку.
У 1963 годзе ў сакрэтнай амэрыканскай лябараторыі дасьледуюць чалавека-амфібію, а нямая прыбіральніца спрабуе дапамагчы мутанту ўцячы. Ім дапамагае савецкі шпіён «зь менскім акцэнтам».
Памёр фотамастак Юры Васільеў, які больш за паўстагодзьдзя прысьвяціў фатаграфіі, удзельнік і ляўрэат шматлікіх міжнародных і ўсесаюзных конкурсаў і фотавыставаў, адзін з заснавальнікаў фатаклюбу «Менск». У 2009 годзе Васільеў быў адным з намінантаў прэміі імя Ежы Гедройця.
Новая кніга Сяргея Шапрана «Беларускі гістарычны анэкдот» — першае выданьне ў жанры сучаснага гістарычнага анэкдота, у якім сабрана больш за паўтысячы вясёлых і ня вельмі вясёлых гісторый з удзелам больш як сотні вядомых беларускіх пісьменьнікаў, дзеячоў культуры і палітыкі.
Дакумэнт, датаваны 1519 годам, знайшоў польскі гісторык, супрацоўнік Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Томаш Яшчалт у Аддзеле рукапісаў бібліятэкі імя Ўрублеўскіх Акадэміі навук Літвы. Пра гэта паведаміў дырэктар бібліятэкі Сігітас Нарбутас.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі 115 гарадоў і агулам 23 320 населеных пунктаў. І ёсьць назва вуліцы, што сустракаецца ў кожным пятым населеным пункце.
Новы тэкст песьні — ужо не народны — напісаны з удзелам паэта Макса Шчура. Гурт цяпер завяршае запіс песьні і з 20 студзеня пачынае працу над нумарам для «Эўравізіі».
У Асьвенціме асудзілі ўдзельнікаў мастацкага пэрформансу каля брамы нацысцкага канцэнтрацыйнага лягеру.
У польскім Асьвенціме асудзілі групу людзей, якія летась у сакавіку правялі пэрформанс на тэрыторыі музэю Аўшвіц-Біркенаў. Сярод асуджаных некалькі беларусаў.
Паўтара года зьняволеньня, штраф 2000 злотых і забарона мець жывёл на 10 год — такі вырак атрымаў удзельнік пэрформансу каля Асьвенціму Адам Бяляцкі.
На расейскай вэрсіі сайту брытанскай карпарацыі ВВС зьявіўся артыкул рэдактара расейскай службы Фаміля Ісмайлава.
Забаўляльны комплекс збудаваны часткова ў ахоўнай зоне месца масавага пахаваньня ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсіяў. Але гэта не абавязкова значыць, што комплекс трэба зруйнаваць.
Падчас 7-га зьезду беларусаў сьвету на ініцыятыву сяброў Калінінградзкага таварыства беларускай культуры быў праняты зварот да мэра Калінінграду аб наданьні імя Францішка Скарыны адной з вуліц гораду.
У Мсьціславе разбураюцца каталіцкія сьвятыні. У касьцёле Сьвятога Міхала Арханёла абвалілася сьцяна, і райвыканкам шукае грошай ратаваць бажніцу. У кармэліцкім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі не адзін год цячэ дах. Абодва помнікі архітэктуры ў камунальнай уласнасьці.
4 лютага 2018 году спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэньня аднаго з пачынаьнікаў новай беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцынкевіча.
Вадзяны млын пачатку ХХ стагодзьдзя ў вёсцы Нарушаўцы Ашмянскага раёну на Горадзеншчыне, які рабочыя сельгаспрадпрыемтва «Гальшаны» ўжо пачалі былі разьбіраць, усё ж перададуць у карыстаньне мясцоваму краязнаўцу Алесю Варыкішу, які займаецца ў гэтых мясьцінах агратурызмам.
Беларускія ўдзельнікі адбору на міжнародны конкурс «Эўравізія-2018» патрабуюць ад арганізатараў дыскваліфікаваць сьпевака Мікіту Аляксеева, кажучы, што ягоная песьня парушае правілы конкурсу. У камандзе ўкраінскага сьпевака такія абвінавачаньні адпрэчваюць.
Госьця Свабоды — этнасьпявачка Наста Хмель, вакалістка гуртоў KRIWI і «Джамбібум», якая спалучае беларускі фальклёр з разнастайнымі жанрамі.
У Лёндане ва ўзросьце 46 гадоў памёрла сьпявачка ірляндзкага гурту The Cranberries Далёрэс О’Рыярдан. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на яе афіцыйнага прадстаўніка.
У пачатку студзеня UNESCO апублікавала абноўлены Атляс моваў сьвету ў небясьпецы. У Расеі арганізацыя налічыла 136 моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай. Зьніклымі прызнаныя 20 моваў, лічыцца, што яшчэ 22 у крытычным стане.
Расейскі мастацкі фільм «Движение вверх» пра гісторыю драматычнай перамогі баскетбольнай зборнай СССР у фінале Алімпіяды-1972 у Мюнхэне над амэрыканцамі б’е ўсе рэкорды праглядаў у Расеі і СНД.
Зь пісьменьнікам і гісторыкам Ўладзімерам Арловым гутарым пра фатальных жанчын і мужчын беларускай гісторыі, эротыку ў гістарычнай прозе і драматычнае каханьне вядомых беларусаў.
Загрузіць яшчэ