Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затоплены Парыж ратуе сусьветныя творы мастацтва


Фота Ўладзімера Вядрашкі
Фота Ўладзімера Вядрашкі

У Францыі Сена выйшла зь берагоў и затапіла горад. У музэях пераносяць экспанаты на вышэйшыя паверхі.

Пасьля працяглых і моцных залеваў у Парыжы ўзровень вады ў Сене працягвае паднімацца. Улады чакаюць, што ў суботу, 26 студзеня, ён дасягне адзнакі ў 6,20 м. Пра гэта са спасылкай на прэфэкта паліцыі Парыжу паведамляе 24 студзеня AFP.

У сераду ўзровень вады ў Сене ля набярэжнай Аўстэрліц дасягнуў адзнакі 5,24 м. У горадзе да пятніцы ня будзе працаваць лінія прыгараднай чыгункі, якая ідзе ўздоўж ракі. Перабоі працягваюцца таксама ў парыскім мэтро.

З-за рызыкі паводкі ў Луўры зачынілі залі ісламскага мастацтва, разьмешчаныя на ніжнім узроўні будынка. У музэі Арсэ пачалі падымаць на вышэйшыя паверхі некаторыя творы з запасьнікаў.

Каля 400 чалавек у парыскім рэгіёне засталіся без электрычнасьці.

Сталічная мэрыя заклікала жыхароў Парыжу прыбраць з падвалаў і падземных паверхаў каштоўныя рэчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG