У менскай кнігарні «логвінаЎ» адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Валянціны Аксак «Завінены рай».
«У гэтай кнізе мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разьняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуцьцяў і бяскрайні краявід мараў, старасьвецкія нетры мовы і немінучая вусціш бязмоўя», — гаворыцца ў анатацыі.